У ДТЗ пад Кіраўскам загінуў 43-гадовы кіроўца

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама
23 красавіка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Кіраўскім раёне паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.
22 красавіка каля 19:00 паблізу вёскі Падлужжа 43-гадовы кіроўца аўтамабіля “Сітраен”, як паведамляецца, “пры руху па гравійнай дарозе не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і перакуліўся”.
У выніку ДТЗ мужчына загінуў на месцы здарэння.
Колькасць дарожна-транспартных здарэнняў знізілася ў Беларусі за год на 5,5% (з 3.453 у 2024-м да 3.262 у 2025-м), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўміраваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).
Стужка навін
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18–22 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ ПАСЕ заклікалі Мінск адмяніць смяротнае пакаранне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



