Лукашэнка заявіў аб распрацоўцы ў Беларусі лазера, які “спальвае беспілотнікі”

23 красавіка, Позірк. Ніводная краіна “не можа змагацца на сто працэнтаў з беспілотнікамі”, аднак “сістэму нейкую трэба выпрацаваць”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 22 красавіка вучэбна-спартыўную ўстанову ДТСААФ “Мінскі аэраклуб Імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.І. Грыцаўца”.
Лукашэнка задаўся пытаннем: “Як яго, гэты беспілотнік, выявіць і чым яго лепш збіваць?”, акцэнтаваўшы ўвагу на ўменні БПЛА абыходзіць РЭБ (комплекс радыёэлектроннай барацьбы, прызначаны для выяўлення і падаўлення дронаў. — “Позірк”.).
“Нашы нейкі лазер вынайшлі. Вось я хачу паглядзець. Даволі эфектыўны, міністр абароны кажа, на паўтара-два кіламетры спальваюць беспілотнік”, — сказаў ён.
Сюжэт з гэтай заявай Лукашэнкі паказаў увечары 22 красавіка тэлеканал АНТ. Прэс-служба палітыка гэтых цытат не прыводзіла.
СМІ рэгулярна паведамляюць аб выяўленні і падзенні ў Беларусі баявых БПЛА, якія выкарыстоўваюцца ў расійска-ўкраінскай вайне.
20 лютага 2026 года камандуючы ВПС і войскамі СПА Андрэй Лук’яновіч заявіў, што беларускія вайскоўцы рэгулярна ўжываюць авіяцыю і зенітныя ракетныя комплексы для знішчэння беспілотнікаў, якія залятаюць у Беларусь.
За 2025 год у Беларусі размініравана каля 520 дронаў, кожны трэці — баявы, заявіў 18 сакавіка ў інтэрв’ю прэс-службе ўнутраных войскаў (УВ) МУС намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы УВ Мікалай Карпянкоў. Пра паходжанне дронаў ён не паведаміў.
У кастрычніку 2023 года паведамлялася, што на сустрэчы з вайскоўцамі ў Брэсцкай вобласці Лукашэнку быў прадстаўлены аналаг спадарожнікавай сістэмы “Старлінк”, якія вырабляе кампанія SpaceX (ЗША), заснаваная прадпрымальнікам Іланам Маскам. Было заяўлена, што ў адрозненне ад амерыканскай на беларускую сістэму выдаткавалі не “мільярды долараў”, а “вельмі маленькую суму”. “Гэта значыць Маск нам не патрэбны”, — Сказаў Лукашэнка.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГістарычны досвед Беларусі і Ірландыі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці падобны — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ верасні колькасць занятых у эканоміцы зменшылася амаль на 11 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь і Манголія заключылі 17 пагадненняў на 50 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 36 адзінак сельгастэхнікі — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 900 спробаў незаконнай міграцыі з беларускайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–26 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

