Мінск 22:51

У 2025 годзе суседнія краіны ЕС зафіксавалі на 6,4 тыс. больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым у 2024-м

Ілюстрацыя: rs.gov.lv

2 студзеня, Позірк. 42.714 спробаў незаконнага пераходу мяжы з беларускай тэрыторыі зафіксавалі ў 2025 годзе суседнія краіны Еўрапейскага саюза, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак іх памежных службаў.

Гэта на 6.423 спробы (17,7%) больш, чым у 2024-м (36.291), і на 636 (1,5%) больш, чым у 2023-м (42.078).

Статыстыка ў разрэзе краін: Літва — 1.651 спроба (+64,8% да папярэдняга года), Латвія — 12.008 (рост у 2,26 раза), Польшча — 29.055 (-3,1%).

Найбольш напружанымі былі травень (6.825 спробаў, або 220 у сярэднім за суткі), жнівень (6.685, 216) і чэрвень (6.172, 206), найбольш спакойнымі — студзень, снежань (па 431, 14) і люты (686, 25).

У першы дзень 2026 года адзначана 3 спробы пераходу (усе — у Літву).

* Статыстыка за 2025 год папярэдняя, пазней можа нязначна карэктавацца

** Больш падрабязны аналіз даступны падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: