Мінск 16:39

Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі дасягнула амаль 6 млрд долараў

4 студзеня, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі за студзень — лістапад 2025 года склаў 80 млрд 358,4 млн долараў ЗША (78 млрд 590 млн за той жа леташні перыяд; рост на 2,3%), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Экспарт склаўся на ўзроўні 37 млрд 179,9 млн долараў (37 млрд 148,6 млн; +0,1%), імпарт — 43 млрд 178,5 млн (41 млрд 441,4 млн; +4,2%). Адмоўнае сальда дасягнула 5 млрд 998,6 млн долараў (-4 млрд 292,8 млн; +39,7%).

У студзені адмоўнае сальда складала 496,3 млн долараў (тут і далей удакладненыя звесткі), па выніках студзеня — лютага — 1 млрд 49,8 млн, студзеня — сакавіка — 1 млрд 690,3 млн, студзеня — красавіка — 2 млрд 282,8 млн, студзеня — траўня — 2 млрд 619,3 млн, студзеня — чэрвеня — 3 млрд 151,3 млн, студзеня — ліпеня — 3 млрд 558,1 млн, студзеня — жніўня — 3 млрд 812,7 млн, студзеня — верасня — 4 млрд 564,8 млн, студзеня — кастрычніка — 5 млрд 291,4 млн. Такім чынам, за месяц яно павялічылася на 13,4%.

Паводле звестак Белстата, знешнегандлёвы абарот тавараў у 2024 годзе склаў 86 млрд 58,1 млн долараў (+3,8% да 2023 года, калі было 82 млрд 931,8 млн). Экспарт за год дасягнуў 40 млрд 344 млн долараў (+1,3%; 39 млрд 840,1 млн), імпарт — 45 млрд 714,1 млн (+6,1%; 43 млрд 91,7 млн). Адмоўнае сальда склала 5 млрд 370 млн долараў (па выніках 2023 года было -3 млрд 251,6 млн; +65,1%).

У апублікаваным 10 кастрычніка 2025 года інтэрв’ю дзяржгазеце “Рэспубліка” міністр эканомікі Юрый Чабатар заявіў, што ўлады “працягнуць працу па нарошчванні паставак у краіны СНД і далёкай дугі”. У той жа час, лічыць ён, неабходна ўмацаваць пазіцыі на расійскім рынку.

Падзяліцца: