Дарадца Ціханоўскай правёў “доўгую і змястоўную размову” з былым брытанскім прэм’ерам Джонсанам

8 студзеня, Позірк. Аб правядзенні “доўгай і змястоўнай размовы” з экс-прэм’ерам Вялікабрытаніі (2019–2022) Борысам Джонсанам паведаміў 7 студзеня на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
Паводле яго слоў, на сустрэчы гаворка ішла “пра тое, як падтрымаць Беларусь і Украіну і пра тое, чаму дэмакратыі павінны заставацца адзінымі ў супрацьстаянні аўтакратам”.
Кучынскі нагадаў, што ў 2021 годзе Джонсан “стаў першым у гісторыі Вялікабрытаніі прэм’ер-міністрам, які прыняў абранага прэзідэнта Беларусі [Святлану Ціханоўскую] на Даўнінг-стрыт, 10” (рэзідэнцыя брытанскага прэм’ера ў Лондане. — “Позірк”.).
“Гэта адважнае лідарства дапамагло ўмацаваць міжнароднае прызнанне дэмакратычных сіл Беларусі — і яго падтрымка з тых часоў не слабела”, — напісаў Кучынскі.
Ён таксама паведаміў, што ўручыў Джонсану ад імя Ціханоўскай “Камандны знак пашаны”.
У кастрычніку 2023 года Джонсан падчас візіту Ціханоўскай у Лондан паведаміў, што падтрымаў кампанію дэмакратычнага лідара “па прыцягненні ўвагі да праблемы палітычных зняволеных у Беларусі” і пагадзіўся стаць сімвалічным хросным яе мужа Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся тады за кратамі.
“Прывітанне, сябры! Хачу звярнуць вашу ўвагу на лёс вельмі смелага чалавека. Сяргея Ціханоўскага, які па праву павінен быць абраным лідарам Беларусі, але замест гэтага ён пасаджаны ў турму карумпаваным тыранам, які кіруе гэтай краінай”, — заявіў тады Джонсан і заклікаў ахвотных далучацца да яго “акту салідарнасці”.
Палітык вядомы як адзін з ідэолагаў выхаду Вялікабрытаніі з Еўрапейскага саюза, з 2023 года пасля сыходу з парламента актыўнай палітычнай дзейнасцю не займаецца.

- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
