Лукашэнка падпісаў дакумент аб далучэнні Беларусі да “Савета міру” Трампа

20 студзеня, Позірк. Дакумент аб далучэнні Беларусі да “Савета міру” падпісаў 20 студзеня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы.
Адзначаецца, што Лукашэнка зрабіў гэта “ў поўнай адпаведнасці з прадугледжанай працэдурай, якая была абазначана ў лісце прэзідэнта ЗША Дональда Трампа”.
Напярэдадні прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Руслан Варанкоў паведаміў, што на адрас Лукашэнкі паступіў асабісты зварот Трампа, у якім Мінску “ў кантэксце ўрэгулявання сітуацыі ў Газе прапануецца стаць заснавальнікам Савета міру — новай міжнароднай арганізацыі”.
“Мы высока цэнім, што амерыканскі бок бачыць Беларусь, і гэта наўпрост абазначана ў тэксце звароту, як дзяржаву, гатовую ўзяць на сябе высакародную адказнасць за пабудову трывалага міру, і весці за сабой сілай прыкладу, інвеставаць у бяспечную і квітнеючую будучыню для будучых пакаленняў”, — адзначыў прадстаўнік МЗС.
Прапанова, паводле яго слоў, разглядаецца ў Мінску “як прызнанне асабістых заслуг і міжнароднага аўтарытэту кіраўніка беларускай дзяржавы”.
Паводле інфармацыі Варанкова, аб прапанове было дакладзена Лукашэнку, яна “ўспрынята ім станоўча”.
15 студзеня Трамп абвясціў аб фарміраванні “Савета міру”, які будзе кіраваць аднаўленнем сектара Газа. Стварэнне гэтай структуры ўваходзіць у мірны план амерыканскага лідара для Газы нароўні з размяшчэннем міжнародных сіл.
Ачоліць орган сам прэзідэнт ЗША. Было заяўлена, што ў яго заснавальніцкі выканаўчы савет, акрамя самога Трампа, увойдуць дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа, спецыяльны прадстаўнік ЗША па Блізкім Усходзе Стывен Уіткаф, зяць Трампа Джарэд Кушнер, былы прэм’ер Вялікабрытаніі Тоні Блэр, намеснік дарадцы па нацбяспецы ЗША Роберт Гэбрыел, кіраўнік Сусветнага банка Аджай Бангка і інвестар Марк Роўэн.
Паводле інфармацыі заходніх СМІ, ЗША запрасілі далучыцца да “Савета міру” каля 50 дзяржаў.
Зяленскі не ўяўляе, як Украіна можа супрацоўнічаць з Беларуссю і РФ у рамках "Савета міру" Трампа

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС зафіксавалі 2,2 тыс. спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, дзве траціны прыпалі на ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць асуджаных за нарказлачынствы павялічылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка


