Намеснік дырэктара “аднаго з найбуйнейшых” сельгаспрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці затрыманы за хабар — МУС

22 студзеня, Позірк. Затрыманы 45-гадовы намеснік дырэктара “аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу” Гродзенскай вобласці, паведаміла 22 студзеня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле інфармацыі ведамства, супрацоўнікі ГУБАЗіК пры падтрымцы спецпадраздзялення “Алмаз” затрымалі мужчыну на месцы злачынства — пры “атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры” (58 тыс. долараў). Сцвярджаецца, што грошы былі перададзеныя яму “за адгрузку прадукцыі прадпрыемства для рэалізацыі на тэрыторыі сумежнай дзяржавы”.
МУС заявіла, што “перад атрыманнем хабару фігурант выкарыстаў выдасканаленыя метады канспірацыі, аднак яны не дапамаглі”.
“Падчас праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў высветлена, што агулам ім атрыманыя незаконныя ўзнагароды ў памеры звыш 100 тысяч долараў”, — гаворыцца ў паведамленні.
У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа за “хабарніцтва ў асабліва буйным памеры” (відаць, ч. 3 арт. 430 КК). Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў.
Сілавікі працягваюць высвятляць “усе эпізоды злачыннай дзейнасці фігуранта, а таксама іншых датычных да яе асоб”.
11 снежня 2025 года старшы пракурор па асаблівых даручэннях Упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Арцём Ігнаценка заявіў, што найбольш уразлівай да карупцыйных з’яў у Беларусі з’яўляецца сфера сельскай гаспадаркі, у якой здзяйсняецца прыкладна кожнае пятае адпаведнае злачынства.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале сельскагаспадарчая вытворчасць вырасла на 2,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаТэмпы росту грашовых даходаў насельніцтва зніжаюцца пяць месяцаў запар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года Латвія спыніла больш за 1 тыс. спробаў мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларусі, 14 красавіка паўтораны сутачны рэкорд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка



