Грузінскія ўлады абяцалі не дэпартаваць беларусаў у Беларусь, заяўляе Ціханоўская

7 лютага, Позірк. Грузія ёсць “болем беларускіх дэмакратычных сіл на міжнароднай арэне”, бо там “вельмі складаная сітуацыя”, канстатавала кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская 7 лютага ў Варшаве на слуханнях у Каардынацыйнай радзе (КР).
Дэлегат КР Марына Зялёная (жыве ў грузінскай дзяржаве), якая ўзняла гэтую тэму, паведаміла, што за апошні час у Грузіі было пададзена сама меней 86 заяў на атрыманне міжнароднай абароны, але ніводны з гэтых кейсаў “не атрымаў пазітыўнага адказу”. Паводле яе слоў, “некаторыя справы зараз пайшлі ў суд па правах чалавека”. Зялёная запыталася, што зроблена для беларусаў у Грузіі — асабліва для тых, у каго скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта.
“Калі быў папярэдні ўрад, то ў нас складваліся добрыя адносіны, — адказала Ціханоўская. — Мы абмяркоўвалі стан беларусаў у Грузіі, як дапамагчы; наладжвалася добрая супраца. Але зараз з гэтым урадам адносіны і не тое каб кепскія, іх увогуле няма, бо нам не ідуць насустрач, на нашыя запыты не адказваюць. Не было праведзена ніводнай сустрэчы на міжнародных пляцоўках, нягледзячы на тое, што мы заўжды запытваем пра гэтыя сустрэчы”.
Паводле яе слоў, калі маюцца пэўныя “крытычныя пытанні”, напрыклад, пагроза дэпартацыі з Грузіі, то часам іх можна “вырашаць пры дапамозе амбасадаў”. “Адзінае абяцанне, якое мы змаглі атрымаць ад гэтага ўраду ўскосным шляхам, што беларусаў не будуць дэпартаваць у Беларусь”, — паведаміла палітык.
Разам з тым, канстатавала яна, механізмаў ажывіць пратэрмінаваны пашпарт у Грузіі няма.
“Яны (цяперашнія грузінскія ўлады. — “Позірк”.) не будуць выдаваць прытулкі (надаваць беларусам прытулак у краіне. — “Позірк”.). Гэта тое, што нам сказалі”, — заявіла спікер.
Паводле яе слоў, у экстраных сітуацыях можна паспрабаваць эвакуяваць людзей: “Тут вялікая-вялікая падзяка нашым праваабаронцам і фондам салідарнасці, якія дапамагаюць гэта рабіць”.
“Але ж у мяне няма нейкага добрага адказу для беларусаў у Грузіі. Калі ёсць магчымасць, пакуль яшчэ не скончыўся пашпарт, разгледзьце іншыя краіны для рэлакацыі. З Арменіяй нашмат лепшае становішча, напрыклад, зараз у камунікацыі з урадам”, — адзначыла Ціханоўская.
Грузія была адной з асноўных краін, куды эмігравалі беларусы, якія баяліся рэпрэсій на радзіме пасля няўдалых масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Улады краіны, якой кіруе партыя “Грузінская мара” прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі, не задаволілі ніводнага хадайніцтва беларускіх грамадзян аб наданні прытулку. Аднак тыя могуць бесперапынна знаходзіцца ў краіне на працягу года. Пасля гэтага, каб абнуліць тэрмін, неабходна выехаць на любы перыяд часу. Назад пускаюць не ўсіх. У зоне рызыкі перш за ўсё тыя, хто праяўляе публічную палітычную актыўнасць.



- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Заходнія палітыкі часам забываюць, што дыктатары — прафесійныя ашуканцы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТраціна літоўцаў лічыць спадчыну ВКЛ агульнай для ўсіх народаў, што ў ім жылі, чвэрць — толькі сваёй, паказала даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПераважная большасць літоўцаў лічыць Беларусь аўтарытарнай ці хутчэй аўтарытарнай дзяржавай — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУзровень пазітыўнага стаўлення да беларусаў сярод жыхароў Літвы прыкладна такі ж, як ва Украіне, але вышэйшы, чым у Польшчы, і ніжэйшы, чым у Латвіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаГендырэктар Беларускай цэментнай кампаніі: Санкцыі толькі з'ядналі наш працоўны калектыўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 1,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская пастаянным прадстаўнікам пры НАТО: Цяпер, калі Лукашэнка слабы і цалкам залежны, мы не павінны аслабляць ціск (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
