Ад пачатку года літоўскія памежнікі перахапілі 45 партый беларускіх цыгарэт, якія перапраўляліся па паветры

13 лютага, Позірк. З пачатку 2026 года літоўскія памежнікі перахапілі 45 грузаў кантрабандных беларускіх цыгарэт, якія перапраўляліся паветранымі шарамі, на суму каля 540 тыс. еўра, паведаміла 13 лютага Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) пры МУС балтыйскай дзяржавы. 29 партый было перахоплена ў студзені, 16 — з пачатку лютага.
Колькасць перахопленых пачкаў перавысіла 121 тыс.
Пры гэтым САДМ адзначае, што ў параўнанні з мінулым годам аб’ём перахопленай паветранай кантрабанды скараціўся: у студзені 2025 года на складах памежнікаў апынуліся 63 партыі цыгарэт, дастаўленых з Беларусі паветранымі шарамі, у лютым — 45.
Апошні выпадак быў зафіксаваны 12 лютага, калі на падставе інфармацыі калег з падраздзяленняў крымінальнай выведкі памежнікі заставы Кабеляй у Варэнскім раёне перахапілі груз, дастаўлены з Беларусі на паветраным шары. У ім знаходзілася 1.520 пачкаў цыгарэт NZ Gold і Queen Menthol з беларускімі акцызнымі маркамі. Да грузу быў прымацаваны GPS-трэкер кантрабандыстаў.
Па факце незаконнага распараджэння падакцызнымі таварамі праводзіцца дасудовае расследаванне.
САДМ адзначае, што яе супрацоўнікі ад пачатку года затрымалі 22 чалавекі, меркавана датычных да кантрабанды, якая дастаўляецца паветрам з Беларусі. У 2025 годзе памежнікам трапіўся 171 чалавек, меркавана звязаны з такім спосабам дастаўкі цыгарэт.
Раней паведамлялася, што ў мінулым годзе было перахоплена агулам 635 партый цыгарэт, дастаўленых паветранымі шарамі з Беларусі ў Літву. У 2024 годзе такіх выпадкаў было 226. У 2022 годзе выпадкаў кантрабанды паветранымі шарамі не было, а ў 2023-м было зафіксавана 3 падобныя спробы.
Сёлета абмежаванне паветранай прасторы над Вільнюскім аэрапортам уводзілася толькі аднойчы — у ноч на 28 студзеня, калі на радарах былі зафіксаваныя 42 адзнакі, характэрныя для паветраных шароў.
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаВыпускнікі ўпершыню будуць здаваць гісторыю на падставе падручніка, які эксперты назвалі ідэалагізаванымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства



