У 2025 годзе за ўтойванне падзяжу 10,5 тыс. галоў жывёлы распачата 299 крымінальных спраў — Генпракуратура

13 лютага, Позірк. У 2025 годзе па фактах утойвання падзяжу 10,5 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы распачата 299 крымінальных спраў, паведамляе Генеральная пракуратура.
Адзначаецца, што прынятыя меры для кампенсацыі з вінаватых асоб шкоды, прычыненай падзяжом буйной рагатай жывёлай, на суму больш за 3,8 млн рублёў.
Па выніках праверак у сферы жывёлагадоўлі ўнесена 3,1 тыс. актаў нагляду, да розных відаў адказнасці прыцягнута 9,2 тыс. асоб, у тым ліку 52 старшыні райвыканкамаў і іх намеснікаў, якія курыруюць пытанні сельскай гаспадаркі.
У 2024 годзе па фактах утойвання падзяжу жывёлы распачата 295 крымінальных спраў, паведаміў 26 лютага 2025 года Андрэй Швед, які тады займаў пасаду генеральнага пракурора, на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
24 кастрычніка 2025 года на нарадзе па мерах па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці і сітуацыі з падзяжом у краіне буйной рагатай жывёлы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што “самое галоўнае — нельга працу ў жывёлагадоўлі ператвараць у крымінальную дзейнасць”.
“За памылкі мае быць найстражэйшае персанальнае спагнанне. Пакуль, як бы мяне ні спрабавалі пераканаць у адваротным, бачу, што негатыўную тэндэнцыю вы не пераламілі. Галоўнае, вы не маеце элементарнага — дысцыпліны”, — назваў традыцыйную для яго прычыну прамоўца.
Тэму падзяжу Лукашэнка лічыць адной з самых набалелых у сельскай гаспадарцы. Паводле яго слоў, негатыўныя тэндэнцыі зафіксаваныя ў 51 раёне краіны (у 13 з іх падзеж павялічыўся ў 1,5 раза і больш).
“Бязладдзе ў Віцебскай вобласці, пра якое з фота дакладваў мне Камітэт дзяржкантролю, характэрнае для ўсёй краіны. <…> Замест канкрэтнай работы і, няхай нават невялікіх, але рэальных пазітыўных зрухаў вы працягваеце займацца прыпіскамі і фальсіфікацыяй інфармацыі. Кармы нібы ёсць, але яны паўсюдна нізкаякасныя. У кожнай пятай сельгасарганізацыі ў палове раёнаў рэспублікі выяўлены парушэнні. Замест сенажу на ўліку ў вас гнілаж”, — заявіў Лукашэнка, звяртаючыся да старшынь аблвыканкамаў, якіх прызначае сам.
Акрамя таго, сказаў палітык, істотныя праблемы адзначаны ў ветэрынарнай сферы, асобныя гаспадаркі альбо зусім вакцынацыю не праводзяць, альбо лекуюць пратэрмінаванымі ветпрэпаратамі: “Што вы робіце? Вы замест лекаў упырскваеце цялятам яд — пратэрмінаваныя лекі. Гэта нармальна? У вас ветэрынарныя кадры замест таго, каб выконваць свае прамыя абавязкі, прыдумваюць новыя спосабы ўтойвання падзяжу”.
29 траўня на першым пасяджэнні ўрада новага складу Лукашэнка панаракаў, што падзеж жывёлы “дасягнуў гістарычнага максімуму”.
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсек ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка

