Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек

13 сакавіка, Позірк. Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 11 чалавек. Адпаведная заява размешчана 13 сакавіка на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна”.
У спіс уключаныя асуджаныя да пазбаўлення волі на невядомы тэрмін Ігар Дзегцяронак, Раман Карпаў і Іван Петраневіч — паводле арт. 361⁴ Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), Дзмітрый Кондрусь — паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 361⁴, Уладзімір Магронаў і Аляксей Чарэшнеў — паводле арт. 361¹ (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Таксама палітвязнямі прызнаныя ўзятыя пад варту ў сувязі з узаемадзеяннем з “экстрэмісцкімі фарміраваннямі” кнігавыдаўцы Аляксандр Яўдаха, Зміцер Колас, Вацлаў Багдановіч, а таксама Дзмітрый Новікаў і Наталля Краўчак.
Праваабаронцы зноў запатрабавалі неадкладна вызваліць палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.
Заяву, акрамя “Вясны”, падпісалі Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Lawtrend, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, “Прававая ініцыятыва”.
На вечар 13 сакавіка ў спісе палітвязняў — 1.141 чалавек. Ад пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе такі статус атрымалі 4.458 чалавек.
Яўдаха, Колас і Багдановіч — затрыманыя ў лютым кнігавыдаўцы. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 3 сакавіка прызнаў адным “экстрэмісцкім фарміраваннем” тры выдавецкія структуры — “Фонд Kamunikat.org”, Lohvinau Publishing House і Andrei Yanushkevich Publishing.
Згодна з данымі, унесенымі 9 сакавіка ў адпаведны пералік на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, дачыненне да таго, што КДБ называе “кааліцыяй друкаваных выдавецтваў”, маюць кнігавыдаўцы Яраслаў Іванюк, Дзмітрый Колас, Ігар Логвінаў, Вацлаў Багдановіч (затрыманы ў лютым), Андрэй Янушкевіч і Аляксандр Яўдаха.
Новікаў быў затрыманы ў снежні 2025 года праз тры месяцы пасля вяртання ў Беларусь. Ён абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 361³ КК (удзел або падрыхтоўка да ўдзелу грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы) за ахвяраванні палку Каліноўскага, які стварылі беларускія добраахвотнікі для дапамогі Украіне ў адбіцці расійскай агрэсіі.

- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка


