Венгрыя заклікае ЕС скасаваць пошліны на ўгнаенні з Беларусі і РФ — Politico

17 сакавіка, Позірк. Міністр сельскай гаспадаркі Венгрыі Іштван Надзь накіраваў ліст еўракамісарам — па сельскай гаспадарцы і харчаванні, а таксама па эканоміцы і эканамічнай бяспецы, у якім прапанаваў часова знізіць пошліны на беларускія і расійскія ўгнаенні да 0%, паведамляе выданне Politico.
Прадстаўнік уладаў у Будапешце папярэдзіў, што Венгрыя можа сутыкнуцца са скарачэннем ураджайнасці, калі доступ да больш таннага імпарту застанецца абмежаваным. Паводле яго слоў, краіна вырабляе толькі азотныя ўгнаенні ўнутры краіны і залежыць ад замежных паставак фосфару і калію.
Пры гэтым у лісце ён асобна адзначыў, што Беларусь з’яўляецца адным з вядучых сусветных вытворцаў менавіта фосфарных і калійных угнаенняў.
Неабходнасць прыпыніць дзеянне тарыфаў і дадатковых пошлін на імпарт угнаенняў з Беларусі і РФ Надзь абгрунтаваў тым, што вайна ў Іране пагражае прывесці да росту сусветных цэн на прадукты харчавання з прычыны нявызначанасці паставак і ўжо прывяла да росту цэн на некаторыя віды ўгнаенняў.
На падставе рашэння Савета ЕС новыя пошліны на сельскагаспадарчую прадукцыю і некаторыя ўгнаенні з Беларусі і РФ дзейнічаюць з 1 ліпеня 2025 года. У ліку іншага ўведзеныя пошліны ў памеры 6,5% на ўгнаенні, якія імпартуюцца з гэтых краін, а таксама зборы ад 40 да 45 еўра за тону ў перыяд 2025–2026 гадоў.
Да 2028 года гэтыя пошліны вырастуць да 430 еўра за тону. Прыбыткі ад продажу расійскіх і беларускіх угнаенняў у Еўрасаюзе лічацца такімі, што наўпрост спрыяюць фінансаванню вайны супраць Украіны.
Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Руслан Варанкоў летась 23 траўня назваў пазначаную меру “бяздарнай імітацыяй бурнай дзейнасці”. Павялічваючы стаўкі ўвазных мытных пошлін на беларускую прадукцыю, Еўрасаюз “карае выключна ўласных вытворцаў і спажыўцоў”, сказаў ён тады.
Венгрыя з’яўляецца паслядоўным праціўнікам пастрожвання санкцыйнага рэжыму ў дачыненні да Беларусі і РФ. Менавіта праз пазіцыю Будапешта ў Бруселя не атрымліваецца ўзгадніць чарговы, 20-ы, пакет санкцый у дачыненні да Расіі за агрэсію супраць Украіны.

- Эканоміка
- ЭканомікаВУП за два месяцы знізіўся на 1,2%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія і Літва зафіксавалі рэкордную для 2026 года сутачную актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВосьмы дзень запар у Беларусі фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


