“Белавія” адкрыла першы рэгулярны рэйс у В’етнам

20 сакавіка, Позірк. Аб адкрыцці першага рэгулярнага рэйса ў В’етнам паведаміла 20 сакавіка Нацыянальная авіякампанія “Белавія”.
“Ужо заўтра нашы пасажыры змогуць пацешыцца на сонцы і прыемна здзівіцца, наколькі прыгожы і гасцінны В’етнам”, — адзначае перавозчык.
Першы рэйс адпраўлены ў горад Нячанг.
Аб перыядычнасці рэгулярных рэйсаў у В’етнам “Белавія” не паведаміла.
11 кастрычніка 2025 года “Белавія” выканала першы прамы рэйс з Беларусі ў В’етнам.
У рамках чартарнай праграмы значыўся адзін рэйс кожныя 10–11 дзён, гэта значыць прыкладна тройчы ў месяц.
Пра тое, што “Белавія” адкрые далёкамагістральны кірунак пасля ўводу ў строй другога Airbus А330-200, у чэрвені мінулага года заяўляў генеральны дырэктар авіякампаніі Ігар Чаргінец.
“Мы пакуль чакаем прыходу другога самалёта. Ён цяпер знаходзіцца на тэхнічным абслугоўванні. На працягу, я думаю, дзесьці ліпеня, можа быць, да сярэдзіны жніўня ён будзе гатовы, у страі. Тады з гэтага моманту мы адкрываем далёкамагістральных кірунак. Першы напрамак ужо запланаваны. Гэта з 2 верасня палёты ў Санью, востраў Хайнань, курорт Кітая. Далей мы як раз вядзем перамовы з цэлым шэрагам краін, аэрапортаў, пастаўшчыкоў паслуг. Гэта і В’етнам, і Тайланд, і іншыя краіны”, — казаў тады кіраўнік кампаніі.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваБелгідрамет мае намер скласці доўгатэрміновы прагноз да 2050 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПадзеі лета 2024 года паказалі на недастатковую шчыльнасць маніторынгу небяспечных лакальных метэаз'яў — БелгідраметМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



