Мінск 19:45

Долар, еўра і юань істотна патаннелі на першых біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыя: profmedia.by

23 сакавіка, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 сакавіка 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,9765 рубля (-1,07%; -0,0323), юаня — да 4,3091 за 10 (-2,13%; -0,0937), еўра — да 3,4208 (-1,26%; -0,0436).

Расійскі рубель падаражэў да 3,625 за 100 (+0,61%; +0,0221).

На мінулым працоўным тыдні (16-20 сакавіка) каціроўка долара вырасла на 2,58% (з 2,9332 да 3,0088), еўра — на 3,09% (з 3,3625 да 3,4664), юаня — на 2,39% (з 4,3001 да 4,4028 за 10); расійскага рубля — знізілася на 2,55% (з 3,6972 да 3,6029 за 100).

Беларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў 2026 годзе, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 28 лютага 2026-га.

За два месяцы афіцыйны курс амерыканскай валюты знізіўся на 1,74% (з 2,9027 да 2,8523 рубля).

Падзяліцца: