Палітвязнямі прызнана яшчэ шэсць чалавек

30 сакавіка, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць у сувязі з інфармацыяй аб вынясенні абвінаваўчых прысудаў прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ шэсць чалавек, вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай у тым ліку на сайце цэнтра “Вясна”.
Палітвязнямі прызнаныя: Аляксандр Кармановіч (прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса); Дзмітрый Каліноўскі (пазбаўленне волі, тэрмін невядомы, арт. 361 КК); Арцём Бацішчаў (2 гады абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ, арт. 369 КК); Жанна Аўрамчык (пазбаўленне волі, тэрмін невядомы, арт. 369 КК); Аляксандр Піўчук (абмежаванне волі з накіраваннем у ПУАТ, тэрмін невядомы, арт. 370, 369, 368, 367 КК); Аксана Вальковіч (пазбаўленне волі, тэрмін невядомы, арт. 369, 368 КК).
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі ў краіне.
Акрамя “Вясны”, заяву падпісалі Беларускі ПЭН, Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскава, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хельсінкскі камітэт, “Прававая ініцыятыва” і Lawtrend.
На 25 сакавіка ў спісе “Вясны” 913 палітвязняў.
Даведка “Позірку”:
арт. 361 КК — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) , іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
367 — паклёп на прэзыдэнта, у тым ліку які спыніў свае паўнамоцтвы;
368 — абраза прэзідэнта, у тым ліку які спыніў свае паўнамоцтвы;
369 — абраза прадстаўніка ўлады;
370 — здзек над дзяржаўнымі сімваламі.


- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС перавысіла 10 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства

