Грамадзянін Літвы Троцкіс прыгавораны ў Беларусі да 15 гадоў зняволення за “шпіянаж” і “агентурную дзейнасць” — праваабаронцы

31 сакавіка, Позірк. Да 15 гадоў пазбаўлення волі прыгавораны ў Беларусі літоўскі грамадзянін Міраславас Троцкіс, паведамляе цэнтр “Вясна” са спасылкай на даныя праваабарончай ініцыятывы Dissidentby.
35-гадовы мужчына прызнаны вінаватым паводле арт. 358 (шпіянаж) і арт. 3581 (агентурная дзейнасць) Крымінальнага кодэкса.
У няволі ён знаходзіцца 515 дзён, вынікае з даных праваабаронцаў.
Адзначаецца, што восенню 2024 года Троцкіс адправіўся ў Беларусь наведаць сваякоў, але быў затрыманы.
Іншыя падрабязнасці невядомыя.
Паводле даных “Вясны”, на 20 студзеня 2026 года сама меней 22 замежнікі мелі ў Беларусі статус палітычнага зняволенага. Палова з іх — грамадзяне Расіі. Таксама палітвязнямі на той момант былі прызнаны грамадзяне Украіны, Літвы, Францыі, Латвіі, Польшчы.
Адзначалася, што замежныя грамадзяне ўтрымліваюцца за кратамі паводле абвінавачання ў “агентурнай дзейнасці”, “шпіянажы”, “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці”, “закліках да санкцый”, “удзеле ў дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, “дыскрэдытацыі Беларусі”, “акце тэрарызму”, “міжнародным тэрарызме”. Шэсць замежнікаў утрымліваліся ў няволі ў сувязі з вайной ва Украіне. Пяць грамадзян іншых краін уключаны ў так званы “спіс тэрарыстаў”.
Агулам з 2020 года ў Беларусі пад палітычны крымінальны пераслед трапіла сама меней 100 замежных грамадзян (з іх 27 жанчын), гаварылася ў паведамленні. Праваабаронцам было вядома, што як мінімум 75 з іх накіравалі ў калоніі.
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка

