На мяжы ЕС з Беларуссю зафіксавана рэкордная за 105 дзён колькасць спробаў нелегальнай міграцыі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 3 красавіка 2026 года ў 21:33

3 красавіка, Позірк. Рэкордную за апошнія 105 дзён колькасць спробаў нелегальнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі зафіксавалі 2 красавіка суседнія краіны Еўрапейскага саюза, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных звестак іх памежных службаў.
Агулам зарэгістравана 75 спробаў (Літва — 31, Латвія — 44, на беларуска-польскай мяжы актыўнасць мігрантаў не назіраецца восьмы дзень запар).
Апошні раз больш спробаў перасекчы мяжу Беларусі і ЕС па-за пунктамі пропуску фіксавалася 18 снежня мінулага года — 86.
У тройцы найбольш напружаных дзён за мінулы перыяд 31 сакавіка (66 спробаў) і 16 сакавіка (60).
Актыўнасць мігрантаў стала рэзка расці з надыходам цёплага надвор’я і раставаннем снегу пасля самай суровай з пачатку міграцыйнага крызісу зімы.
За два красавіцкія дні суседнія краіны ЕС паведамілі пра 124 спробы незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю (Літва — пра 66, Латвія — пра 58). 1 і 2 красавіка 2025 года спробаў было 339, або ў 2,7 раза больш (у Польшчу — 262, Латвію — 60, Літву — 17).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што тых туды нібыта “паклікалі“, а сам ЕС “душыць“ Мінск санкцыямі.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаКолькасць стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы за год вырасла ў 1,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваСпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі налічвае 5,7 тыс. аб'ектаў — МінкультурыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — траўні 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю склала 138,3 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


