Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі “супрацоўніцтва ў тройцы Беларусь — Расія — КНДР”

12 красавіка, Позірк. “Супрацоўніцтва ў тройцы Беларусь — Расія — КНДР” абмеркавалі па тэлефоне 12 красавіка Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Як паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі, “пул перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва” вызначаны па выніках афіцыйнага візіту беларускага палітыка ў Паўночную Карэю.
“У сённяшняй размове абмяркоўвалася магчымасць рэалізацыі шэрагу праектаў у трохбаковым фармаце”, — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама адзначаецца, што “асаблівую ўвагу” Лукашэнка і Пуцін надалі падрыхтоўцы чарговага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў чэрвені 2026 года ў Мінску і Мінскай вобласці і будзе прысвечаны “тэматыцы эканамічнага ўзаемадзеяння”.
Пра тэлефонную размову палітыкаў раней паведаміла прэс-служба Крамля.
Стала вядома, што Лукашэнка плануе наведаць Маскву з нагоды Дня Перамогі 9 траўня.
Візіт Лукашэнкі ў КНДР праходзіў 25–26 сакавіка.
26 сакавіка па выніках перамоў са старшынёй Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ынам падпісаны дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Паўночнай Карэяй.
На перамовах з Пуціным 15 верасня 2023 года ў Сочы Лукашэнка выказаў меркаванне, што РФ, Беларусь і КНДР маглі б “падумаць аб супрацоўніцтве дзесьці на траіх”.
“Паўночная Карэя, Расія, <…> я думаю, кавалак працы і Беларусі там знойдзецца з улікам тых праблем, якія існуюць”, — сказаў палітык.

- Грамадства
- ПалітыкаНелегальныя мігранты больш за 40 дзён запар спрабуюць трапіць з Беларусі ў Латвію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія два дні на беларускіх метэастанцыях перакрыта 12 тэмпературных рэкордаў, у тым ліку 1960-х гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–4 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства

