Папа Леў XIV сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі Чэфалья

5 сакавіка, Позірк. Папа Леў XIV ранкам 4 траўня прыняў на аўдыенцыі тытулярнага арцыбіскупа Фіярэнціна, апостальскага нунцыя ў Беларусі Іньяца Чэфалья, вынікае з бюлетэня Залы друку Святога пасада.
Падрабязнасці сустрэчы не прыводзяцца.
У той жа час, паводле звестак беларускай службы інфармацыйнага партала Ватыкана, сустрэча была “часткай рэгулярнага дыялогу паміж Папам і яго прадстаўнікамі, што дазваляе Святому Айцу трымаць руку на пульсе падзей у розных рэгіёнах свету”.
“Сустрэча з Львом XIV дае магчымасць правесці аналіз выкананай працы і вызначыць перспектывы на будучыню. Для беларускіх вернікаў такая аўдыенцыя з’яўляецца знакам таго, што іх радасці і турботы застаюцца ў цэнтры ўвагі Папы, а намаганні нунцыя знаходзяць падтрымку на самым высокім узроўні”, — адзначыў партал.
Афіцыйная крыніца Ватыкана таксама не раскрывае дэталі размовы пантыфіка і яго пасланца.
Варта адзначыць, што сустрэча прайшла на фоне шэрагу супрацьнакіраваных падзей, звязаных з каталіцкім касцёлам у Беларусі і рэгіёне.
2 траўня ініцыятыва “Хрысціянская візія” са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што траім польскім каталіцкім святарам — Станіславу Мжыглуду, Зянону Шчонхару і Вальдэмару Куяве, якія даўно служылі ў Віцебскай дыяцэзіі, — беларускія ўлады не працягнулі дазвол на ажыццяўленне рэлігійнай дзейнасці ў краіне. Раней ініцыятыва заявіла, што з той самай прычыны пакінуць Беларусь былі вымушаныя двое польскіх святароў з Пінскай дыяцэзіі.
28 красавіка на беларуска-польскай мяжы адбыўся абмен вязнямі ў фармаце “пяць на пяць”. Сярод тых, каго Мінск перадаў Варшаве, быў абвінавачаны беларускімі ўладамі ў шпіянажы польскі манах-кармеліт Гжэгаж Гавел (пра затрыманне мужчыны стала вядома летась у верасні).
16 сакавіка быў затрыманы 65-гадовы пробашч каталіцкай парафіі ў вёсцы Альковічы (Вілейскі раён Мінскай вобласці) Анатоль Парахневіч. Згодна з інфармацыяй СМІ, ён абвінавачваецца паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве), у следчым ізалятары перанёс інфаркт.
Увесну стала вядома, што ў Брэсцкай вобласці ліквідаваныя ўсе тры грэка-каталіцкія парафіі. Адметна, што нунцый Чэфалья з’яўляецца святаром Італа-албанскай каталіцкай царквы — усходнекаталіцкай царквы візантыйскага абраду (грэка-каталіцкага).
Многія вернікі і рэлігійныя дзеячы адкрыта выказваліся пра грамадска-палітычны крызіс, які ўзнік на фоне сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткасці сілавікоў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных акцый, у выніку чаго рэжым Аляксандра Лукашэнкі ўзмацніў кантроль за рэлігійнай сферай.
У 2023 годзе на заканадаўчым узроўні рэлігійным арганізацыям фактычна забаранілі праяўляць палітычную актыўнасць не ў фарватары ўладаў і абавязалі перарэгістравацца.
Ад пачатку восені 2020 года па 28 красавіка 2026-га, паводле звестак “Хрысціянскай візіі”, з рэпрэсіямі ў Беларусі ў той ці іншай форме сутыкнуліся 93 хрысціянскія служыцелі: каталіцкай царквы — 37, евангельскіх цэркваў — 31, праваслаўнай царквы — 20, грэка-каталіцкай — 5.
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–4 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛюдзі так стаміліся ад пакут, што распавядаць ім пра Халакост “не асабліва эфектыўна” — намесніца старшыні Саюза яўрэйскіх абшчынМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка


