Рассельгаснагляд не ўпусціў чарговую партыю беларускай ялавічыны
4 траўня, Позірк. Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду (Рассельгаснагляд) не ўпусціла на тэрыторыю РФ чарговую партыю беларускай ялавічыны.
Як паведамляе ведамства, груз вагой каля 1,5 тоны перавозіўся 30 красавіка ў аўтамабілі з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі.
“На прадукцыю жывёлагадоўлі адсутнічалі ветэрынарныя і таварна-суправаджальныя дакументы, клеймы ветэрынарна-санітарнай экспертызы на мясе не прастаўленыя“, — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым перавозчык “не даў інспектарам нагляднага ведамства інфармацыі аб адпраўніку і атрымальніку грузу”.
Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 2 арт. 10.8 КаАП РФ (парушэнне ветэрынарна-санітарных правілаў перавозкі, перагону або забою жывёл альбо правілаў нарыхтоўкі, перапрацоўкі, захоўвання або рэалізацыі прадуктаў жывёлагадоўлі).
“У сувязі з тым, што мяса прызнана прадуктам невядомага паходжання, перамяшчалася ў прыстасаваным транспарце з парушэннем устаноўленых санітарных нормаў, яно падвергнута дэнатурацыі хімічнымі рэагентамі і 4 траўня 2026 года вернута на сумежную тэрыторыю”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе Рассельгаснагляду.
27 красавіка ў Смаленскай вобласці РФ была затрыманая беларуская машына з тонай ялавічыны, якую завезлі міма пунктаў кантролю.

- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства


