У Літве перахопленыя яшчэ два дроны з беларускімі цыгарэтамі

4 траўня, Позірк. Аб перахопе “на працягу некалькіх гадзін” двух дронаў з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі паведаміла 4 траўня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).
Адзін беспілотнік быў заўважаны памежнікамі ўвечары 1 траўня ў Шальчынінскім раёне. У выніку прымянення “службовага антыдронавага абсталявання” БПЛА быў збіты і пасля знойдзены каля вёскі Ута. Дрон пераносіў 200 пачкаў цыгарэт “NZ Gold” з беларускімі акцызнымі маркамі.
Другі беспілотнік сістэма відэаназірання зафіксавала ў раёне вёскі Прудзяляй Шальчынінкскага раёна. Ён таксама быў збіты, пераносіў у двух завадскіх скрынках 1.000 пачкаў цыгарэт “NZ Gold”.
САДМ паведамляе, што агульны кошт 1.200 пачкаў цыгарэт складае 6.612 еўра.
Па факце набыцця і перавозкі падакцызных тавараў з парушэннем устаноўленага парадку распачатыя адміністрацыйныя вытворчасці. БПЛА і цыгарэты “часова захоўваюцца як безгаспадарная маёмасць“, паведамляе ведамства.
Паводле звестак САДМ, сёлета ў Літве перахоплена 15 дронаў з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. За ўвесь 2025 год літоўскія памежнікі перахапілі 59 такіх беспілотнікаў, у 2024 годзе — 54.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

