У першым квартале працягнуўся рост адмоўнага сальда гандлю таварамі

5 траўня, Позірк. У студзені — сакавіку 2026 года знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі склаў 23 млрд 423,3 млн долараў (экспарт — 11 млрд 4,7 млн, імпарт — 12 млрд 418,6 млн), паведаміў 5 траўня Нацыянальны статыстычны камітэт.
Паводле даных ведамства, у гадавым вымярэнні абарот знешняга гандлю таварамі ў наяўных цэнах павялічыўся на 17,2% (экспарт — на 20,3%, імпарт — на 14,6%).
З даных Белстата вынікае, што адмоўнае сальда гандлю таварамі, нягледзячы на апераджальны тэмп росту экспарту ў параўнанні з тэмпам росту імпарту, працягвае павялічвацца. За першы квартал яно склала 1 млрд 413,9 млн долараў.
Па выніках сёлетняга студзеня адмоўнае сальда складала 212,4 млн долараў, студзеня — лютага — 888,3 млн. Такім чынам, за першы квартал гэты паказчык павялічыўся ў 6,7 раза ў параўнанні з вынікам першага месяца года.
За 2025 год аб’ём знешняга гандлю таварамі склаў 89 млрд 765,1 млн долараў (за 2024-ы — 86 млрд 58,1 млн; рост на 4,3%).
Экспарт склаўся на ўзроўні 41 млрд 395,1 млн (40 млрд 344 млн; +2,6%), імпарт — 48 млрд 370 млн (45 млрд 714,1 млн; +5,8%). Адмоўнае сальда дасягнула 6 млрд 974,9 млн (-5 млрд 370,1 млн.; +29,9%).

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДзяржслужба занятасці аднавіла публікацыю даных аб колькасці вакансій для замежнікаў, яна працягвае расці (падрабязней)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання павялічыліся за верасень на 0,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

