Мінск 04:32

Пасля 18-дзённага перапынку Польшча зафіксавала спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі

Ілюстрацыя: strazgraniczna.pl

14 красавіка, Позірк. Пасля 18-дзённага перапынку Польшча зафіксавала спробы незаконнага пранікнення мігрантаў з тэрыторыі Беларусі, вынікае з праведзенага Позіркам аналізу аператыўных звестак Памежнай аховы гэтай краіны.

Спакой на польска-беларускай мяжы назіраўся з 26 сакавіка па 12 красавіка.

13 красавіка адзначана 8 спробаў пераходу.

Літва не паведамляе пра актыўнасць нелегалаў другі дзень запар. 11 красавіка яе Служба аховы дзяржаўнай мяжы зафіксавала рэкордную пасля 31 кастрычніка мінулага года колькасць спробаў — 36.

Найбольш напружаная сітуацыя захоўваецца на латвійска-беларускай мяжы. 13 красавіка зарэгістравана 57 спробаў, за апошнія пяць дзён — 346.

Больш статыстыкі даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: