Старадарожская брыгада хімабароны навучаецца выкарыстоўваць дроны і абараняцца ад іх

16 красавіка, Позірк. Камандна-штабныя вучэнні праходзяць у 8-й брыгадзе радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны (дыслакаваная ў Старых Дарогах, Мінская вобласць) пад кіраўніцтвам начальніка войскаў РХБ абароны — кіраўніка ўпраўлення РХБ абароны і экалогіі Генеральнага штаба Узброеных сіл Вячаслава Старкова, паведаміла 16 красавіка прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, у рамках вучэнняў “на практыцы адпрацоўваецца кіраванне падраздзяленнямі пры выкананні задач РХБ абароны”.
Прыцягнутыя да манеўраў праводзяць “ацэнку РХБ абстаноўкі на маршрутах перамяшчэння і ў раёнах размяшчэння пунктаў кіравання, падраздзяленняў і вайсковых часцей”, разгортваюць пункты спецыяльнай апрацоўкі і апрацоўваюць тэхніку і асабовы склад, арганізоўваюць “ізаляцыйна-абмежавальныя мерапрыемствы”. Вайскоўцы таксама адпрацоўваюць “зніжэнне прыкметнасці аб’ектаў для абароны ад беспілотных лятучых апаратаў” і “адбіццё нападу ўмоўнага праціўніка”.
“Асобная ўвага надаецца выкарыстанню беспілотнікаў для выведкі і аэразольнага маскавання мясцовасці”, — гаворыцца ў паведамленні.
15 красавіка Мінабароны са спасылкай на свайго кіраўніка Віктара Хрэніна паведаміла, што падчас першага этапу комплекснай праверкі боегатоўнасці Узброеных сіл была нададзеная ўвага “падвышэнню жывучасці падраздзяленняў ва ўмовах актыўных дзеянняў дыверсійна-выведніцкіх груп праціўніка і беспілотнай авіяцыі”.
З сярэдзіны студзеня па сярэдзіну сакавіка ў Беларусі на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі праводзілася раптоўная праверка боегатоўнасці ўсіх відаў і родаў УС — у абыход Міністэрства абароны. Па яе выніках ініцыятар заявіў 1 красавіка: “Я хачу, каб мае падначаленыя былі гатовыя ваяваць. Калі мы будзем гатовы ваяваць, нас будуць баяцца (гэта немалаважна) і сюды ніхто не палезе”.
Напрыканцы студзеня Мінабароны ініцыявала ўласную — “планавую” — комплексную праверку боегатоўнасці вайсковых часцей і падраздзяленняў.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Рэжым Лукашэнкі амаль няспынна праводзіць вучэнні сілавога блока, у тым ліку войска.
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мар'інай Горцы перакрыты тэмпературны рэкорд 120-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва не ўпусціла 20 цягачоў з Беларусі за тры дні дзеяння ліміту на ўвоз паліваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства6 траўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 72-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



