Мінск 20:24

У мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС

Архіўнае фота: strazgraniczna.pl

17 красавіка, Позірк. Рэкордную ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з Еўрасаюзам — 136 — зафіксавалі 16 красавіка памежныя службы суседніх краін ЕС, сведчыць праведзены Позіркам аналіз іх аператыўных звестак.

Пра 103 спробы паведаміла Латвія, пра 32 — Літва, пра адну — Польшча.

Папярэдні рэкорд быў 14 красавіка — 125 спробаў (у Латвію — 108, у Літву — 17), да гэтага — 9 красавіка — 122 (у Латвію — 108, у Літву — 14).

Апошні раз больш спробаў мігрантаў з трэціх краін трапіць у ЕС праз Беларусь фіксавалася 11 снежня мінулага года — 192 (у Польшчу — 186, Латвію — 5, Літву — 1).

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай“, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што тых туды нібыта “паклікалі“, а сам ЕС “душыць“ Мінск санкцыямі.

Больш статыстыкі даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: