Мінск 20:08

Замежны пасажыр транзітнага цягніка, які спрабаваў таемна ўвезці ў Беларусь з Літвы буйную суму, узяты пад варту

Архіўнае фота: прэс-служба ДМК

24 красавіка, Позірк. Гродзенскі транспартны пракурор санкцыянаваў узяцце пад варту 59-гадовага замежнага грамадзяніна — за спробу таемна ўвезці ў Беларусь 61,2 тыс. долараў (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Адзначаецца, што рашэнне прынятае “з улікам асобы падазраванага, адсутнасці ў яго на тэрыторыі Беларусі сталага месца жыхарства і абставін злачынства”. Грамадзянства мужчыны не названае.

Паводле матэрыялаў справы, у красавіку 2026 года пасажыр цягніка, які накіроўваўся з Калінінграда ў Адлер, пры ўездзе ў Беларусь з Літвы не задэклараваў у пункце мытнага афармлення Гудагай “наяўныя грошы ў буйным памеры”.

Дзяржаўны мытны камітэт паведаміў пра гэты выпадак 7 красавіка. Тады было заяўлена, што мужчыну 60 гадоў. Мытнікам ён заявіў, што наяўныя грошы не перавозіць, аднак падчас праверкі пры ім было знойдзена звыш 53 тыс. еўра і больш за 6 тыс. расійскіх рублёў (у пераліку на долары паводле актуальнага на той момант курсу Нацбанка супадае з сумай, названай цяпер Генпракуратурай).

Гродзенская рэгіянальная мытня распачала ў дачыненні да мужчыны крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 228 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС у буйным памеры наяўных грашовых сродкаў або грашовых інструментаў). Санкцыя паводле гэтай часткі артыкула — штраф, абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да 5 гадоў.

ДМК неаднаразова папярэджваў пра неабходнасць абавязкова дэклараваць сумы, якія перавышаюць 10 тыс. долараў ЗША (у эквіваленце). Незаконнае перамяшчэнне больш за 30 тыс. долараў кваліфікуецца як крымінальнае злачынства.

Грамадзянін Украіны спрабаваў употай увезці ў Беларусь з Польшчы буйную суму грошай — распачатая крымінальная справа

15 красавіка, Позірк. 60-гадовы грамадзянін Украіны спрабаваў употай увезці ў Беларусь буйную суму грошай, вынікае з паведамлення прэс-службы Дзяржаўнага мытнага камітэта. Паводле інфармацыі ведамства, мужчына ехаў з Польшчы на ​​аўтобусе разам з бацькамі. Для праходжання кантролю ў пункце пропуску Брэст …
Падзяліцца: