За мінулыя суткі міліцыя атрымала звыш 400 паведамленняў пра званкі тэлефонных ашуканцаў

27 красавіка, Позірк. За мінулыя суткі, 26 красавіка, у міліцыю паступіла больш за 400 паведамленняў пра званкі тэлефонных ашуканцаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Зарэгістравана 41 злачынства, здзейсненае з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Аддзел арганізацыі апрацоўкі ашуканскіх аперацый МУС ініцыяваў блакаванне 16 фішынгавых інтэрнэт-рэсурсаў (падробленыя гандлёвыя пляцоўкі, банкі ці сэрвісы, неадрозныя ад сапраўдных).
30 замежным плацежным рэквізітам, якія выкарыстоўваюцца для махлярства, заблакаваная магчымасць правядзення транзакцый.
Прыпыненыя выдатковыя аперацыі па 44 рахунках.
Заяўлена, што паводле спосабу здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў лідзіруе купля тавараў на інтэрнэт-пляцоўках, затым ідуць вішынг ад імя службовых асоб (тэлефонныя махлярствы), фішынг (перанакіраванне карыстальнікаў на падробленыя гандлёвыя пляцоўкі, банкі або сэрвісы, неадрозныя ад сапраўдных) і гандаль на фінансавых біржах.
Як паведамляў “Позірк”, 22 красавіка супрацоўнікі сталічнага крымінальнага вышуку затрымалі дваіх 21-гадовых грамадзян “суседняй краіны”, якія, паводле звестак МУС, “працавалі кур’ерамі тэлефонных ашуканцаў”. 14 красавіка паведамлялася, што ў Мінску затрыманыя 18-гадовыя кур’еры ашуканцаў, якія прыехалі “з суседняй краіны”.
Часта сілавыя ведамствы выкарыстоўваюць фармулёўку пра “суседнюю краіну”, калі не хочуць наўпрост казаць пра дачыненне фігурантаў злачынстваў да Расіі.
У 2020-м было зарэгістравана 4.290 супрацьпраўных дзеянняў па факце, кваліфікаваных, як махлярства, 2021-м — 4.744 (+10,6% — тут і далей да папярэдняга года), 2022-м — 7.384 (+55,6%), 2023-м — 11.715 (+58,7%), 2024-м — 12.774 (+9%), 2025-м — 11.204 (-12,3%).
Такім чынам, за пяць гадоў колькасць злачынстваў гэтай катэгорыі павялічылася ў 2,6 раза.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДзве траціны жыхароў беларускіх гарадоў лічаць сябе еўрапейскай нацыяй — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

