Мінск 16:49

У сакавіку колькасць занятых у эканоміцы павялічылася на 9,7 тыс. — даныя Белстата

Ілюстрацыйнае фота: multifacetedgirl / pixabay.com

27 красавіка, Позірк. У сакавіку 2026 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 180,9 тыс. чалавек — на 9,7 тыс. больш, чым у лютым (4 млн 171,2 тыс.; +0,2%), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Паводле інфармацыі Дзяржаўнай службы занятасці на 27 красавіка, на рынку працы прапануецца 141.394 вакансіі (26 сакавіка было 149.543; зніжэнне на 5,4%).

У студзені 2026 года ў эканоміцы было занята 4 млн 162,8 тыс. чалавек.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

ЕАБР: Падвышаны попыт на працоўную сілу ў Беларусі фармуе перадумовы для далейшага росту заробкаў

27 красавіка, Позірк. Падвышаны попыт на працоўную сілу ў Беларусі "фармуе перадумовы для далейшага росту заробкаў", гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР). Аналітыкі ЕАБР звярнулі ўвагу, што "ўзровень занятасці ў краіне падвысіўся да 68,1% у першым квартале 2026-га …
Падзяліцца: