Сікорскі дапусціў перазагрузку стасункаў з Мінскам пасля вызвалення Пачобута, але ініцыятыву павінен праявіць Лукашэнка

28 красавіка, Позірк. Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі на прэс-канферэнцыі 28 красавіка выказаў надзею, што вызваленне журналіста Анджэя Пачобута дапаможа перазагрузцы польска-беларускіх стасункаў. Аднак, як перадае інфармацыйнае агенцтва РАР, ініцыятыва ў гэтым пытанні належыць Аляксандру Лукашэнку, дадаў кіраўнік МЗС.
“Я не хачу даваць пустых абяцанняў, бо падобныя “ілжывыя світанні” ўжо здараліся”, — заявіў ён, адзначыўшы, што ў мінулым былі эпізоды “адлігі” ў двухбаковых стасунках, калі ў Беларусі не было палітычных зняволеных.
З нагоды вызвалення журналіста Сікорскі заявіў: “Давайце радавацца, ён у нас! Пасля 1.860 дзён у турме строгага рэжыму наш гераічны суайчыннік, пакутнік свабоды Анджэй Пачобут цэлы і здаровы ў Польшчы”.
Ён падкрэсліў, што гэты дзень “быў бы немагчымы” без ролі і рашэнняў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, а таксама без місіі спецыяльнага пасланніка па Беларусі Джона Коўла і Дзяржаўнага дэпартамента (Коўл таксама прысутнічаў на прэс-канферэнцыі).
Міністр дадаў, што Пачобут быў не адзіным вызваленым палякам. Ён таксама падзякаваў польскім спецслужбам, Міністэрству юстыцыі, пракуратуры і Міністэрству замежных спраў, якія каардынавалі свае дзеянні з замежнымі калегамі па абмене зняволенымі.
Журналіста ён назваў “сімвалам супраціву ў Беларусі”. “Анджэя Пачобута пасадзілі ў турму выключна за тое, што ён казаў праўду”, — падкрэсліў міністр.
Пра вызваленне і вываз з Беларусі ў Польшчу журналіста, актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута стала вядома 28 красавіка. Ён быў у ліку асуджаных, якіх Польшча і іншыя дэмакратычныя краіны вызвалілі ў рамках абмену з Беларуссю і РФ па схеме “пяць на пяць”. На польскай тэрыторыі журналіста сустрэў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск.
Варшава даўно дамагалася ад Мінска вызвалення Пачобута, які ў 2021 годзе быў арыштаваны і ў 2023-м прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі паводле палітычна матываванай крымінальнай справы. Прызнаны палітвязнем беларускай праваабарончай супольнасцю і вязнем сумлення рашэннем арганізацыі “Міжнародная амністыя”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы за год зменшылася на 3,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПасля рэкорднага наплыву мігрантаў на мяжы з Літвой упершыню за апошні тыдзень іх актыўнасць не зафіксаванаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства



