Польскі суд прыгаварыў грамадзяніна Беларусі да 14 месяцаў зняволення за кантрабанду цыгарэт

30 красавіка, Позірк. Грамадзянін Беларусі прыгавораны да 1 года і 2 месяцаў пазбаўлення волі на падставе рашэння раённага суда ў Бяла-Падляску (Люблінскае ваяводства Польшчы, мяжуе з Брэсцкай вобласцю), паведаміў 30 красавіка Надбужанскі аддзел польскай Памежнай аховы.
У адпаведнасці з прыгаворам мужчына таксама павінен заплаціць штраф у памеры 160 тыс. злотых (амаль 44 тыс. долараў).
Паводле інфармацыі тэрытарыяльнага падраздзялення памежнага ведамства, у аўтамабільным тэрмінале ў Карошчыне, што месціцца ля польска-беларускай мяжы, супрацоўнікі Люблінскага мытна-падатковага ўпраўлення ў Бяла-Падляску праверылі грузавік, які перавозіў у Польшчу груз пелет з лускі сланечніка.
Транспартны сродак прасканавалі з дапамогай рэнтгенаўскай устаноўкі, пасля чаго накіравалі на паглыблены надгляд. У паўпрычэпе — у мяшках з пелетамі — знаходзіліся скрыні, запоўненыя цыгарэтамі. Супрацоўнікі выявілі больш за 220 тыс. пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі. Усе яны былі спакаваныя ў арыгінальныя завадскія скрынкі. Кошт тытунёвай прадукцыі ацэнены ў 4 млн злотых (амаль 1,1 млн долараў).
Адзначаецца, што суд таксама пастанавіў канфіскаваць на карысць дзяржавы грузавы аўтамабіль, у якім быў нелегальны груз. Прыгавор набыў моц.
Летась у сакавіку паведамлялася, што беларус спрабаваў увезці ў Польшчу 5,8 тыс. пачкаў цыгарэт без акцызных марак. Кантрабанда, як і ў апісаным вышэй выпадку, была схаваная ў схованцы ў паўпрычэпе грузавіка, які перавозіў пялеты з лускі сланечніка вытворчасці Казахстана. Яна таксама была знойдзеная пры праверцы ў Карошчыне. Тады паведамлялася, што кошт канфіскаванай кантрабанды склаў больш за 100 тыс. злотых (больш за 26 тыс. долараў). Прадукцыя была канфіскаваная, беларусу выставілі абвінавачанне паводле крымінальнай справы.

- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым адмоўнае сальда замежнага гандлю склала 75,8 млн долараў, месяцам раней яно было дадатным станоўчым — 154 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


