Распачатая крымінальная справа па факце гібелі 18-гадовага стажора на атракцыёне ў Магілёве, абвінавачванне прад’яўлена дырэктару

3 траўня, Позірк. Аб пачатку крымінальнай справы па факце гібелі 18-гадовага стажора на атракцыёне ў Магілёве паведаміў Следчы камітэт.
Расследаванне праводзіцца ў дачыненні да 56-гадовага дырэктара арганізацыі адпачынку і забаў, яму інкрымінаваная ч. 2 арт. 428 Крымінальнага кодэкса (службовая халатнасць, якая пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Пра гібель стажора СК паведаміў 1 траўня.
Паводле папярэдняй інфармацыі, стажор, які праходзіў навучанне на пасаду аператара атракцыёнаў, дапамагаў наведвальніку бяспечна пакінуць карусель і “не зафіксаваў працоўны механізм”.
“У гэты момант яго зачапіла рухомая частка атракцыёну. У выніку ён атрымаў цяжкую траўму галавы, ад якой памёр”, — гаварылася ў паведамленні.
Асноўная версія, чаму адбылася трагедыя, — парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі, адзначала ведамства.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17–18 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год запасы прампрадукцыі на складах выраслі на 1,7%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



