Жыхар Верхнядзвінскага раёна прыгавораны да абмежавання волі за стральбу з пнеўматыкі па нагах непаўналетніх

4 траўня, Позірк. Да 3,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (ПУАТ) прыгавораны 18-гадовы жыхар Верхнядзвінскага раёна (Віцебская вобласць), паведамляе Генеральная пракуратура.
Рашэньне прынятае судом Віцебскага раёну, фігурант прызнаны вінаватым у “асабліва злосным хуліганстве” (ч. 3 арт. 339 КК).
Паведамляецца, што крымінальная справа была разгледжана ў выязным судовым пасяджэнні ў будынку АУС Віцебскага райвыканкама ў прысутнасці навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа і аграрнага каледжа Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны “ў лютым 2026 года, знаходзячыся ў прыбіральні навучальнага корпуса, а таксама двойчы ў пакоі інтэрната каледжа, здзейсніў супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да трох аднагодкаў”.
У прыватнасці, як адзначаецца, выкарыстоўваючы пнеўматычны газабалонны пісталет мадэлі Borner PM-X, ён “адкрыта дэманстраваў зброю і накіроўваў яе ў бок пацярпелых”. Пры гэтым ён “выказваў ім пагрозы прымянення гвалту”.
“У развіццё падзей ён зрабіў стрэлы сферычнымі кулямі ў вобласць ног 17-гадовых пацярпелых. У выніку супрацьпраўных дзеянняў дваім навучэнцам прычыненыя цялесныя пашкоджанні. У судовым пасяджэнні абвінавачаны прызнаў сваю віну ў поўным аб’ёме”, — гаворыцца ў паведамленні.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка


