У дзвюх трацінах раёнаў Беларусі, якія мяжуюць з Украінай, забаронена наведваць лясы

7 траўня, Позірк. Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў 26 са 118 раёнаў Беларусі, пераважна на поўдні краіны, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Магілёўскай вобласці забаронена хадзіць у лясы ў адным раёне (Магілёўскі), Мінскай — у трох (Бярэзінскі, Мядзельскі, Салігорскі), Гродзенскай — таксама ў трох (Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Свіслацкі), Віцебскай — у чатырох (Глыбоцкі, Мёрскі, Полацкі, Ушацкі).
У Брэсцкай вобласці забарона дзейнічае ў сямі раёнах (Ганцавіцкі, Іванаўскі, Лунінецкі, Маларыцкі, Пінскі, Пружанскі, Столінскі), Гомельскай — у васьмі (Брагінскі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Хойніцкі).
Варта адзначыць, што цалкам выключана наведванне лясоў у 10 з 15 раёнаў, якія мяжуюць з Украінай — Брагінскім, Ельскім, Іванаўскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Маларыцкім, Нараўлянскім, Пінскім, Столінскім і Хойніцкім. У астатніх пяці — Брэсцкім, Гомельскім, Добрушскім, Драгічынскім і Кобрынскім — уведзеныя абмежаванні (у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры і збор ягад і грыбоў).
Напярэдадні ўвечары прэс-служба Мінлясгаса паведаміла пра пагрозу трансгранічнага пажару, папярэдзіўшы пра тое, што “вялікі фронт агню ідзе на Беларусь з тэрыторыі Украіны”.
Было заяўлена, што ў зоне рызыкі знаходзіцца лясны фонд Мілашэвіцкага лясгаса (Лельчыцкі раён). Загадзя было мабілізавана “больш за 80 чалавек лясгаса і калег з суседніх устаноў”, на мяжы з Украінай дзяжурыла больш за 15 адзінак тэхнікі, у тым ліку пажарныя машыны.
Інтэрактыўная мапа Мінлясгаса таксама сведчыць, што абмежаванні на наведванне лясоў уведзеныя ў 65 раёнах (у Гродзенскай вобласці — 3, Брэсцкай і Віцебскай — па 9, Мінскай — 11, Гомельскай — 13, Магілёўскай — 20). У астатніх 27 раёнах Беларусі лясы можна наведваць вольна.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка



