У Латвіі затрыманы беларус, які перавозіў нелегальных мігрантаў

8 траўня, Позірк. Аб затрыманні раніцай 8 траўня грамадзяніна Беларусі, у аўтамабілі якога знаходзілася “шэсць асоб азіяцкага паходжання без дзейных праязных дакументаў, віз і відаў на жыхарства”, паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.
Адзначаецца, што “падазроны аўтамабіль, які здзяйсняў няўпэўненыя манеўры на дарозе” заўважылі прадстаўнікі латышскага апалчэння “Земесардзэ”. Яны ж адсочвалі машыну да моманту, калі супрацоўнікі паліцыі спынілі яе на дарозе ў Прэйльскім краі.
7 траўня латвійскія памежнікі пасля пагоні і прымянення агнястрэльнай зброі затрымалі грамадзяніна Малдовы, у салоне і багажніку аўтамабіля якога было выяўлена сем мігрантаў.
Паведамляецца, што ў дачыненні да грамадзян Малдовы і Беларусі распачатыя крымінальныя справы паводле ч. 31 арт. 285 Крымінальнага закона — за “незаконнае перамяшчэнне асоб праз дзяржаўную мяжу, здзейсненае ў перыяд дзеяння рэжыму ўзмоцненай аховы мяжы або надзвычайнай сітуацыі”.
Як раней адзначаў “Позірк”, менавіта латвійскі кірунак з’яўляецца цяпер самым напружаным з пункту гледжання спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЗа пяць дзён чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 470 спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



