Мінск 17:28

Міліцыя затрымала 14-гадовага распаўсюдніка псіхатропаў з Ліды

Відэа: прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"

12 траўня, Позірк. 14-гадовы жыхар Ліды (Гродзенская вобласць) затрыманы з партыяй псіхатропаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле інфармацыі ведамства, супрацоўнікі абласнога наркакантролю выйшлі на васьмікласніка пасля таго, як “падчас інтэрнэт-выедкі выявілі прапановы пра продаж забароненых рэчываў” у Лідскім раёне.

МУС заяўляе, што школьнік “знайшоў прапанову “хуткага і лёгкага заробку” менш за месяц таму ў інтэрнэце і захацеў узбагаціцца”. “Пры ім і ў схованках знойдзена і вынята звыш 400 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва 4-СМС”, — гаворыцца ў паведамленні.

Распачатая крымінальная справа. Міністэрства звярнула ўвагу на тое, што юнаку “пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі”, бо “адказнасць за незаконны нарказбыт надыходзіць з 14 гадоў”.

Падзяліцца: