Вынесеныя яшчэ тры прысуды па “справе аб дыверсіі ў Мачулішчах”

12 траўня, Позірк. Завочныя прыгаворы тром фігурантам “справы аб дыверсіі ў Мачулішчах” вынесеныя 8 траўня ў Мінскім гарадскім судзе, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Яўгенія Тачыцкая і Кацярына Вострава прызнаныя вінаватымі паводле ч. 2 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), Антаніна Найдовіч — паводле ч. 2 арт. 3614 і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК.
Тачыцкая ў рамках гэтай справы прыгавораная да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пры гэтым, як адзначаецца, у кастрычніку 2024 года жанчына была завочна асуджаная на 15 гадоў зняволення паводле пяці артыкулаў КК, у тым ліку за “здраду дзяржаве“ (арт. 356 КК) і “фінансаванне тэрарыстычнай арганізацыі“ (арт. 2901 КК). Па сукупнасці прысудаў ёй прызначаныя 17 гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры 67.000 рублёў.
Вострава прыгавораная да 5 гадоў зняволення са штрафам 27.000 рублёў, Найдовіч — да 6 гадоў пазбаўлення волі са штрафам 29.250 рублёў.
Раней па гэтай справе быў асуджаны Андрэй Балмакоў, прызнаны вінаватым паводле ч. 2 арт. 3614 КК. Прысуд праваабаронцам невядомы.
Як мяркуецца, гаворка ідзе пра адваката Андрэя Балмакова, які пасля пратэстаў 2020 года абараняў беларусаў па палітычных справах, адзначае “Вясна”. Мужчыну затрымалі ў сакавіку 2025 года. Сутнасць абвінавачвання невядомая.
Інфармацыя пра выбухі на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах (Мінскі раён) з’явілася 26 лютага 2023 года. Паведамлялася, што ў выніку дыверсіі быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50.
У ліпені 2023 года прадстаўнік арганізацыі ByPol Аляксандр Азараў паведаміў, што пашкоджанне на аэрадроме рэдкага і дорага расійскага самалёта было аперацыяй ByPol і Службы бяспекі Украіны.
Першапачаткова ByPol заявіў, што гэта вынік аперацыі ўдзельнікаў плана “Перамога”, якія выкарыстоўвалі дроны-камікадзэ і пасля аперацыі пакінулі Беларусь.
КДБ паведаміў пра затрыманне больш за 20 чалавек, у тым ліку нібыта непасрэднага выканаўцы грамадзяніна Украіны Мікалая Швеца, які быў названы агентам СБУ. Ведамства заявіла, што фігурантам крымінальнай справы аб атацы на самалёт прад’яўлена абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 289 (акт тэрарызму) КК.
Кіраўнік СБУ Васіль Малюк публічна прызнаў дачыненне службы да дыверсіі 25 сакавіка 2024 года.
4 кастрычніка 2024 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў 12 фігурантаў справы да тэрмінаў ад двух гадоў і трох месяцаў да 25 гадоў пазбаўлення волі.
Па справе праходзілі Максім Лапацін, Андрэй Сцяпурка, Алег Сычоў, Дзяніс Сакалоў, Аляксандр Азараў, Яўгенія Тачыцкая, Міхаіл Дзёмін, Сяргей Лопараў, Анастасія Пілько, Віталь Якуцік, Ала Яцута і Мікалай Швец.
Як паведамлялася, частка з іх (Азараў, Тачыцкая, Лопараў, Якуцік, Яцута, Дзёмін) не знаходзіцца ў Беларусі.
У чэрвені 2024 года асуджаны Швец быў абменены на мітрапаліта Ёнатана (Анатоля Ялецкіх), які належыць да забароненай пасля пачатку вайны Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Ва Украіне ён адбываў тэрмін за апраўданне расійскай агрэсіі.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


