На паўднёвым захадзе Беларусі расце колькасць раёнаў з абмежаваннямі на наведванне лясоў

15 траўня, Позірк. Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 16 са 118 раёнаў Беларусі (13,6%), сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
Цалкам выключана наведванне лясоў у пяці раёнах Гомельскай вобласці — Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Кармянскім і Чачэрскім. У Буда-Кашалёўскім раёне таго ж рэгіёну ўведзеныя абмежаванні, якія азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры і збор ягад і грыбоў. У параўнанні з папярэднім днём сітуацыя ў гэтай галіне не змянілася.
Разам з тым назіраецца зрух асноўнай зоны дзеяння абмежаванняў з усходу на паўднёвы захад краіны. З шасці раёнаў Магілёўскай вобласці, дзе раней быў такі рэжым наведвання лясоў, зараз рэгуляцыя засталася ў трох — Касцюковіцкім, Краснапольскім і Хоцімскім.
У той жа час да Брэсцкага і Драгічынскага раёнаў, дзе раней ўжо дзейнічалі абмежаванні, у Брэсцкай вобласці дадаліся Жабінкаўскі і Кобрынскі. У Гродзенскай вобласці абмежаванні ўведзеныя абмежаванні ў Дзятлаўскім, Зэльвенскім і Слонімскім раёнах.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


