Прыгаворы па справе супольнасці “Руская праваслаўная царква Царскай Імперыі” пакінутыя дзейнымі

15 траўня, Позірк. Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда пакінула дзейнымі прыгаворы кіраўнікам і актыўнаму ўдзельніку “экстрэмісцкага фарміравання “Руская праваслаўная царква Царскай Імперыі”, паведаміла 15 траўня прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Паводле інфармацыі нагляднага органа, раней кіраўнікі Струкава А. Т., Фралова Г. В., Байкоўская В. І. былі прызнаныя вінаватымі паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 1 арт. 3611 КК і прыгавораныя да 5 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі. “Актыўны ўдзельнік фарміравання” Вошчанка А. П. — да 5 гадоў зняволення паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 3 арт. 3611. Струкава і Байкоўская таксама аштрафаваныя на 500 базавых велічынь (на момант вынясення выраку — 21.000 рублёў) кожная.
Заяўлена, што фігуранты справы распаўсюджвалі праз тэлеграм-канал “Дзве масліны” і асабістыя старонкі ў сацсетках “ідэю стварэння на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і Украіны незалежнай дзяржавы “Трыадзіная Русь” з манархічнай формай праўлення”. Яны, як сцвярджаецца, “заахвочвалі да прыняцця прысягі на вернасць службы Цару і Айчыне і іх рэлігійнай веры, знішчэння дакументаў, адмовы ад адукацыі, медыцыны, працы, дапамог і пенсій”.
“На будынках рэлігійных арганізацый ды іншых грамадскіх месцах размяшчалі ўлёткі для дыскрэдытацыі Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, распальвання варожасці і варажнечы ў дачыненні да яўрэяў (юдэяў), прадстаўнікоў іншых рэлігій, у тым ліку кананічнага праваслаўя, а таксама юдаізму”, — гаворыцца ў паведамленні.
Акрамя таго, як заяўлена, Фралова і Струкава “арганізавалі ў вёсках на тэрыторыі Віцебскай і Гродзенскай абласцей абшчыны з жорстка кантраляванымі правіламі”.
Пра завяршэнне расследавання крымінальнай справы “ў дачыненні да кіраўнікоў міжнароднай секты” Следчы камітэт паведаміў 21 ліпеня 2025 года. Тады ж адзначалася, што кіраўнік яе беларускай ячэйкі абвешчаны ў вышук.
З гіперспасылкі ў рэлізе на матэрыялы дзяржТБ вынікала, што гаворка ішла пра “супольнасць “Руская праваслаўная царква — Царская Імперыя” (на той момант напісанне было такім), пра затрыманне 11 удзельнікаў якога паведамлялася 22 жніўня 2024 года.
Тады МУС паведамляла, што ў Беларусі арганізацыя дзейнічала з траўня 2023 года і налічвала каля 50 прыхільнікаў.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы сельгасвытворчасць павялічылася на 2,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва выраслі ў першым квартале на 7,6% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПазыкі прадпрыемстваў за год выраслі на 12,8% і перавысілі 126 млрд рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


