Вольна наведваць лясы дазволена толькі крыху больш чым у траціне раёнаў Беларусі

18 траўня, Позірк. Наведваць лясы без якіх бы там ні было ўмоў дазволена толькі ў 44 са 118 раёнаў Беларусі (37,3%), сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Магілёўскай вобласці можна вольна хадзіць у лясы ў 16 з 21 раёна (Бялыніцкі, Быхаўскі, Горацкі, Дрыбінскі, Клімавіцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Круглянскі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі, Шклоўскі).
Няма ніякіх перашкодаў для наведвання лясоў у 12 з 21 раёна Віцебскай вобласці (Бешанковіцкі, Віцебскі, Гарадоцкі, Дубровенскі, Лёзненскі, Аршанскі, Полацкі, Пастаўскі, Расонскі, Сенненскі, Талачынскі, Шумілінскі).
У Гродзенскай вобласці вольна наведваць лясы можна 8 з 17 раёнаў (Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі, Астравецкі, Ашмянскі, Свіслацкі, Смаргонскі), Брэсцкай — у 7 з 16 (Бярозаўскі, Брэсцкі, Драгічынскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Маларыцкі, Пружанскі), Мінскай — у 1 з 22 (Мядзельскі).
У астатніх 74 раёнах, у тым ліку ўсіх раёнах Гомельскай вобласці (21), дзейнічаюць абмежаванні, пры якіх у лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры ды збор ягад і грыбоў.
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



