ЕАБР заяўляе пра ўстойлівасць дэзінфляцыйных працэсаў у эканоміцы Беларусі

18 траўня, Позірк. Пра ўстойлівасць дэзінфляцыйных працэсаў у эканоміцы Беларусі гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Адзначаецца, што красавіцкая харчовая інфляцыя запаволілася да 6,3% (тут і далей у гадавым вымярэнні) пасля 7,8% месяцам раней. “Шмат у чым гэта звязана са зніжэннем цэн на сезонную гародніну і садавіну на 3,1% ў красавіку пасля іх росту на 3,5% ў сакавіку”, — патлумачылі эксперты.
Паскарэнне інфляцыі ў сектары паслуг аналітыкі банка назвалі чаканым, бо адбылася індэксацыя тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі.
“Прагназуем, што па выніках 2026 года рост спажывецкіх цэн не перасягне мэтавы ўзровень 7%”, — падкрэсліў ЕАБР.
Спажывецкія цэны ў красавіку 2026 года выраслі на 0,8%, у гадавым вымярэнні (да красавіка 2025-га) — на 5,4%.
Летась інфляцыя склала 6,8%. Згодна з зацверджанымі Аляксандрам Лукашэнкам найважнейшымі прагнознымі параметрамі развіцця краіны на 2025 год, цэны не меліся вырасці больш як на 5%. Такім чынам, афіцыйная інфляцыя па выніках года перавысіла планавы паказчык на 1,8 працэнтнага пункта.
Памесячныя паказчыкі “дапушчальнага росту цэн” да канца 2026 года зацверджаны пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 84 ад 30 снежня 2025-га.
Гадавы прырост не мае перавысіць 7%, як і закладзена ў зборы найважнейшых прагнозных паказчыкаў развіцця Беларусі.

- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка

