Польскі перавозчык спрабаваў незаконна ўвезці ў Беларусь партыю бытавой тэхнікі — ДМК
18 траўня, Позірк. Пра спробу незаконнага ўвозу ў Беларусь бытавой тэхнікі, “адрознай ад заяўленай у прадстаўленых да кантролю дакументах”, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што ў пункт пропуску Казловічы (з польскага боку Кукурыкі) прыбыў грузавік з партыяй тавару заяўленым коштам каля 55 тыс. рублёў.
Пры даглядзе было ўстаноўлена, што “ў транспартным сродку знаходзіцца не адпаведная заяўленай тэхніка“: “Фактычна ўвозілася 46 адзінак ўбудавальных халадзільнікаў, пральна-сушыльных машын, мікрахвалевых печаў, посудамыйных машын і іншага коштам парадку 250 тыс. рублёў”.
Паводле сцвярджэння ДМК, польскі перавозчык увозіў падобныя вонкава, але розныя па кошце тавары, спрабуючы зэканоміць на мытных плацяжах каля 5 тыс. рублёў. У дачыненні да яго распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 15.5 КаАП (недэклараванне або прадстаўленне недакладных звестак аб таварах). Перавозчыку пагражае штраф да 30% кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства


