Мінск 15:11

Долар, еўра і юань патаннелі на таргах 19 траўня

Ілюстрацыйнае фота: JustStartInvesting / unsplash.com

19 траўня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на Беларускай валютна-фондавай біржы 19 траўня 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,7293 рубля (-0,66%; -0,018), еўра — да 3,166 рубля (-1,06%; -0,034), юаня — да 4,021 за 10 (-1,15%; -0,0469).

Каціроўка расійскага рубля вырасла да 3,8411 за 100 (+0,5%; +0,019).

На мінулым працоўным тыдні (11–15 траўян) курс долара знізіўся на 2,59% (з 2,8267 да 2,7535), юаня — на 0,91% (з 4,1384 да 4,1008 за 10), еўра — на 2,76% (з 3,288 да 3,1972); расійскага рубля — вырас на 1,09% (з 3,7737 да 3,815 за 100).

За чатыры месяцы 2026 года Беларусь заняла чацвёртае месца на тэрыторыі былога СССР паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара да нацвалюты — 2,75% (з 2,9027 да 2,8230 рубля), сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

У першай тройцы Казахстан — 8,18%, Расія — 4,28% і Арменія — 2,77%. За Беларуссю ідзе Узбекістан са зніжэннем курсу на 0,42% і Грузія — на 0,12%.

Долар падаражэў у Кыргызстане — на 0,01%; Латвіі, Літве, Эстоніі — на 0,41%, Таджыкістане — на 1,63%, Малдове — на 2,88% і Украіне — на 4,00%.

Падзяліцца: