Суд Ізраіля выявіў парушэнні ў прызначэнні ўраджэнца Беларусі Гофмана кіраўніком “Масада”

20 траўня, Позірк. У працы Камісіі па высокапастаўленых прызначэннях пад старшынствам суддзі Ашэра Груніса пры разглядзе прызначэння ўраджэнца Беларусі Рамана Гофмана на пасаду кіраўніка разведвальнай службы “Масад” выяўленыя недахопы, паведамляе NEWSru.co.il. Камісія павінна сабрацца зноў, каб заслухаць непаўналетняга ізраільцяніна Уры Эльмакайса і брыгаднага генерала “Масада“ (імя не раскрываецца), пастанавіў Вышэйшы суд справядлівасці Ізраіля.
Прызначэнне Гофмана, ваеннага сакратара прэм’ер-міністра Біньяміна Нетаніяху, аспрэчвалася ў судзе з-за яго меркаванай датычнасці да задзейнічання Эльмакайса ў разведвальнай аперацыі.
Згодна з пастановай суда, да 26 траўня камісія павінна паведаміць аб завяршэнні сваёй працы, пасля гэтага будзе прынята рашэнне аб далейшым разглядзе справы.
Старшыня камісіі Груніс выступаў супраць прызначэння Гофмана, але быў у меншасці. Скасаваць прызначэнне таксама патрабавала юрыдычная дарадца ўрада.
Гофман павінен уступіць на пасаду 2 чэрвеня на пяцігадовы тэрмін.
12 красавіка стала вядома, што камісія зацвердзіла кандыдатуру Гофмана кіраўніком Службы выведкі і спецыяльных заданняў (“Масад”). Адзначалася, што ўказ аб прызначэнні Гофмана падпісаў Нетаньяху.
4 снежня 2025 года кіраўнік ураду абвясціў аб рашэнні прызначыць свайго ваеннага сакратара — ураджэнца Беларусі — генерал-маёра Рамана Гофмана наступным кіраўніком “Масада“.
Гофман быў першым прадстаўніком “вялікай аліі” (масавая рэпатрыяцыя яўрэяў і членаў іх сем’яў у Ізраіля з СССР і краін СНД, якая пачалася ў 1989 годзе і завяршылася на пачатку 2000-х), які атрымаў званне брыгаднага генерала (у 2019 годзе). Камандаваў 7-й бранятанкавай брыгадай “Саар мі-Галан“ і разгорнутай на Галанскіх вышынях 210-й тэрытарыяльнай дывізіяй “А-Башан”.
7 кастрычніка 2023 года, будучы камандуючым цэнтрам баявой падрыхтоўкі сухапутных войскаў, Гофман адправіўся ў Сдзярот, каб узяць удзел у адбіцці нападу палестынскай групоўкі ХАМАС на Ізраіль. Атрымаў цяжкае раненне. У красавіку 2024 года Гофман быў прызначаны ваенным сакратаром прэм’ера і стаў першым генерал-маёрам “вялікай аліі“.
Гофман нарадзіўся ў Мазыры (Гомельская вобласць) у 1976 годзе, рэпатрыяваўся ў Ізраіль разам з бацькамі ў 1990-м.
Выхадцамі з Беларусі былі таксама прэзідэнты Ізраіля Хаім Вейцман (першы кіраўнік дзяржавы), Залман Шазар і Шымон Перэс (таксама быў прэм’ер-міністрам), прэм’еры Менахем Бегін, Іцхак Шамір, “бацька“ сучаснага іўрыту Эліэзер Бэн-Іегуда і іншыя вядомыя ў Ізраілі асобы.
“Масад” — нацыянальная выведвальная служба Ізраіля, адна з асноўных трох спецслужбаў краіны разам з вайсковай выведкай і контрвыведкай. Знаходзіцца пад юрысдыкцыяй прэм’ер-міністра Ізраіля.
У сферу дзейнасці “Масада” ўваходзяць непасрэдна выведка, правядзенне розных аперацый пад прыкрыццём і контртэрарыстычных аперацый.
Ведамства працуе над выкананнем шэрагу ключавых задач, сярод якіх прадухіленне тэрактаў і дыверсій у дачыненні да яўрэяў і ізраільскіх аб’ектаў як унутры краіны, так і за мяжой, эвакуацыя і рэпатрыяцыя яўрэяў, якім пагражае небяспека, своечасовае выяўленне ваеннай пагрозы, процідзеянне ядзерным праграмам варожых Ізраілю краін.
У кастрычніку 2012 года экс-кіраўніку “Масада“ (2002-2011) Мэіру Дагану правялі ў Мінску паспяховую аперацыю па перасадцы печані, пасля якой ён пражыў яшчэ 3,5 года (памёр у сакавіку 2016-га ва ўзросце 71 года).

- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — красавіку толькі ў Мінску, Брэсцкай і Гомельскай абласцях адзначаная станоўчая дынаміка ВРПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ канца красавіка МУС Грузіі чатыры разы паведамляла пра выправаджэнне замежнікаў, сярод якіх былі беларусыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі зарастаюць балоты, вадаёмы засяляюць чужародныя віды рыб — навуковецМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ Беларусі зніжаюцца тэмпы жыллёвага будаўніцтваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСярэднясутачны паказчык міграцыйнага ціску на мяжы ЕС з Беларуссю ў траўні вышэйшы, чым у рэкордным красавікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
