З-за парушэння правілаў рэгістрацыі дзікіх жывёл у дачыненні да туркомплекса “Дукорскі маёнтак” распачаты адміністрацыйны працэс

28 траўня, Позірк. Шэраг парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства ўстаноўлены на тэрыторыі турыстычнага комплексу “Дукорскі маёнтак” (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці), паведамляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Па факце парушэння правілаў рэгістрацыі дзікіх жывёл, якія ўтрымліваюцца ў няволі, у дачыненні да “Дукорскага маёнтка“ распачаты адміністрацыйны працэс паводле арт. 16.23 КаАП (штраф да 200 базавых велічынь, у 2026 годзе 9 тыс. рублёў).
Выяўлены шэраг іншых парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства ў сферы абыходжання з адходамі. Разглядаецца “пытанне аб прыцягненні вінаватых асоб да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 16.44 КаАП” (штраф да 1.000 б.в., 45 тыс. рублёў).
Пры гэтым па выніках праверкі ўмоваў утрымання жывёл зробленая выснова, што яны адпавядаюць патрабаванням пастановы Мінпрыроды № 16 ад 27 лютага 2007 года (пра патрабаванні да ўтрымання адлоўленых дзікіх жывёл), адзначае ведамства.
Таксама праводзіцца праверка законнасці валодання дзікімі жывёламі — запытаныя адпаведныя дакументы.
Праверка прайшла пасля паведамленняў у сацсетках аб нездавальняючых умовах утрымання жывёл на тэрыторыі комплексу.
“Дукорскі маёнтак” — музейна-гастранамічны комплекс у былой сядзібе, на тэрыторыі якой адноўлена шляхецкая культура і старадаўні беларускі побыт праз рамесныя майстэрні, бровар і інтэрактыўныя праграмы. Адной з галоўных турыстычных славутасцяў сядзібы з’яўляецца перавернуты дом, у якім мэбля і інтэр’ер замацаваныя на столі.
Інфраструктура аб’екта ўключае гасцявыя домікі, рэстаран традыцыйнай кухні, вераўчаны гарадок для актыўнага адпачынку і міні-заапарк.
Комплекс рэгулярна выкарыстоўваецца як пляцоўка для правядзення карпаратыўных мерапрыемстваў, вяселляў, анімацыйных экскурсій і гістарычных фестываляў.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- У Беларусі вучыцца каля 150 грамадзян Зімбабвэ — СяргеенкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


