Перад меркаваным візітам прадстаўніка Макрона ў Мінск НАУ папросіць ЕС “не здаваць пазіцыі” і патрабаваць спынення рэпрэсій

31 траўня, Позірк. Калі Еўрасаюз “палітычна даруе” Аляксандра Лукашэнку, гэта можа “замарозіць” яго цяперашнюю рэпрэсіўную палітыку на працяглы час. Такое меркаванне выказаў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка 31 траўня на сваім ютуб-канале.
Узгадаўшы меркаваны візіт прадстаўніка французскага прэзідэнта Эманюэля Макрона ў Мінск для кантактаў з уладамі ў бліжэйшы час, ён сказаў: “У нас у панядзелак [1 чэрвеня] будзе сустрэча з амбасадарам Францыі (не ўдакладніў, у якой краіне. — “Позірк”.)”.
“І мы давядзём нашу пазіцыю <…>: калі калі-небудзь здарыцца “Мінск-3” (перамовы па Украіне ў сталіцы Беларусі. — “Позірк”.), то папярэднімі ўмовамі гэтай падзеі павінны быць сістэмныя змены ўнутранай рэпрэсіўнай палітыкі з боку Лукашэнкі”, — дадаў экс-дыпламат.
На думку Латушкі, ЕС “нельга здаваць пазіцыі” адносна мінскага рэжыму.
“Мы будзем казаць пра гэта французам. Інакш, [калі ЕС не паставіць умоў Мінску], мы будзем разглядаць гэта як здраду <…>. Гэты хітры вусаты дзед паспрабуе разыграць сітуацыю на сваю карысць, каб адмазацца ад адказнасці, аднавіць суб’ектнасць, паказаць, які ён круты хлопец, тут, прама, медыятар, вырашае галоўную сусветную праблему”, — сказаў на заканчэнне спікер.
Пра тое, што Макрон дашле ў сталіцу Беларусі свайго прадстаўніка на перамовы 1 ці 2 чэрвеня, заявіў Лукашэнка 29 траўня.
Раней, каментуючы тэлефонны званок Макрона Лукашэнку, які адбыўся 24 траўня, кіраўнік НАУ паведамляў, што дэмсілы Беларусі былі апавешчаныя Парыжам аб такіх планах загадзя.
Латушка звярнуў увагу, што па выніках размовы не было афіцыйнага камуніката з боку Францыі, (запыт “Позірку” ў Елісейскі палац таксама застаўся без адказу).
Аб кантакце паведаміла толькі прэс-служба Лукашэнкі.
У той жа час агенцтва AFP са спасылкай на ананімную крыніцу, блізкую да прэзідэнта Францыі, інфармавала, што Макрон па тэлефоне перасцярог суразмоўцы “ад удзелу ў вайне Масквы супраць Украіны” (гэта пазней прызнаў сам Лукашэнка).
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



