Долар, еўра і юань істотна падаражэлі на біржавых таргах 2 чэрвеня

2 чэрвеня, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 2 чэрвеня.
Курс долара вырас да 2,7976 рубля (+1%; +0,0278), еўра — да 3,2464 (+1,1%; +0,0354), юаня — да 4,1054 за 10 (+0,83%; +0,0339).
Расійскі рубель патаннеў да 3,8427 за 100 (-0,35%; -0,0136).
На мінулым працоўным тыдні (25–29 траўня) курс долара вырас на 0,34% (з 2,7506 да 2,76), юаня — на 0,14% (з 4,0487 да 4,0544 за 10), еўра — на 0,87% (з 3,1832 да 3,2109); расійскага рубля — знізіўся на 0,12% (з 3,8586 да 3,854 за 100).
Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР паводле зніжэння афіцыйнага курсу долара ЗША да нацыянальнай валюты па выніках пяці месяцаў 2026 года, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.
За гэты перыяд афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 4,93% (з 2,9027 да 2,7596 рубля). На першым месцы Расія — 9,21% (з 78,2267 да 71,0224 рубля), на трэцім — Арменія — 3,46% (з 381,36 да 368,18 драма). За імі ідуць Казахстан, дзе долар патаннеў на 3,31% (з 502,57 да 485,95 тэнге), Грузія — 0,96% (з 2,6951 да 2,6693 лары), Узбекістан — 0,23% (з 12.025,33 да 11.997,83 сума) і Таджыкістан — 0,05% (з 9,2513 да 9,24654 самані).
Амерыканская валюта падаражэла ва Украіне — на 4,43% (з 42,3878 да 44,2653 грыўні), Малдове — на 3,21% (з 16,7925 да 17,3317 лея), Латвіі, Літве, Эстоніі — на 0,90% (з 0,8511 да 0,8588 еўра) і Кыргызстане — на 0,04% (з 87,4177 да 87,45 сома).
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ траўні суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія сем месяцаў колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў вырас на 1,8%, даўгі па пазыках — на 12,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЗатрыманы ў пачатку траўня на мяжы Арменіі на запыт Мінска беларускі палітуцякач вярнуўся ў ГрузіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ красавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах знізіліся да 11,17% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка



