Адмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі за чатыры месяцы склала амаль 1,9 млрд долараў

2 чэрвеня, Позірк. Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — красавіку 2026 года склаў 32 млрд 222,2 млн долараў — на 19,1% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (27 млрд 54,5 млн), паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Экспарт — 15 млрд 178,1 млн (12 млрд 385,1 млн; +22,6%), імпарт — 17 млрд 44,1 млн (14 млрд 669,4 млн; +16,2%).
Сальда за чатыры месяцы гэтага года было адмоўным — 1 млрд 866 млн долараў (за той жа леташні перыяд таксама адмоўнае — 2 млрд 284,3 млн; зніжэнне на 18,3%).
Па выніках студзеня 2026-га адмоўнае сальда складала 212,4 млн долараў, студзеня — лютага — 888,3 млн, студзеня — сакавіка — 1 млрд 413,9 млн.
За 2025 год аб’ём знешняга гандлю таварамі склаў 89 млрд 765,1 млн долараў (за 2024-ы — 86 млрд 58,1 млн; рост на 4,3%).
Экспарт склаўся на ўзроўні 41 млрд 395,1 млн (40 млрд 344 млн; +2,6%), імпарт — 48 млрд 370 млн (45 млрд 714,1 млн; +5,8%). Адмоўнае сальда дасягнула 6 млрд 974,9 млн (-5 млрд 370,1 млн; +29,9%).
Праблемы з экспартам тавараў прызнаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дыпламатычных устаноў 31 ліпеня 2025 года.
На “касякі” Савета міністраў у гэтым кірунку ён паказаў 23 верасня таго ж года на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным.

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


