Адмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 2,6 млрд долараў

2 чэрвеня, Позірк. Гандлюючы з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў у студзені — красавіку 2026 года, Беларусь больш экспартавала тавары, чым імпартавала, аднак з дзяржавамі па-за аб’яднаннем знешнегандлёвае сальда склалася для Мінска адмоўным, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Тавараабарот з краінамі СНД за першую траціну года склаў 20 млрд 810,4 млн долараў (годам раней — 17 млрд 443,1 млн; +19,3%). Аб’ём экспарту — 10 млрд 798 млн (8 млрд 900,3 млн; +21,3%), імпарту — 10 млрд 12,4 млн (8 млрд 542,8 млн; +17,2%); дадатнае сальда — 785,6 млн (357,5 млн; рост у 2,2 раза).
Тавараабарот з дзяржавамі па-за СНД — 11 млрд 411,8 млн долараў (9 млрд 611,4 млн; +18,7%): экспарт — 4 млрд 380,1 млн (3 млрд 484,8 млн; +25,7%), імпарт — 7 млрд 31,7 млн (6 млрд 126,6 млн; +14,8%); адмоўнае сальда — 2 млрд 651,6 млн (-2 млрд 641,8 млн; +0,4%).
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавысіла 2,6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства


