Лукашэнка і Пуцін правялі шостую тэлефонную размову за чатыры месяцы — праз некалькі дзён пасля сустрэчы ў Астане (дапоўнена)
Дададзеныя абзацы 3–6.

2 чэрвеня, Позірк. Пра чарговую тэлефонную размову Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна паведаміла 2 чэрвеня прэс-служба Крамля.
Палітыкі абмеркавалі “актуальныя пытанні далейшага развіцця двухбаковага саюзніцкага ўзаемадзеяння”.
Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, галоўнай тэмай размовы сталі “актуальныя пытанні двухбаковых беларуска-расійскіх адносін”.
“Падчас размовы закраналася пытанне арганізацыі і правядзення XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца ў Мінску і Мінскай вобласці”, — гаворыцца ў рэлізе.
Лукашэнка і Пуцін таксама абмеркавалі “міжнародны парадак дня, абстаноўку ў рэгіёне”.
Акрамя таго, яны гаварылі пра “гандлёва-эканамічныя адносіны ў сувязі з увядзеннем расійскім бокам новай сістэмы СПЧТ“.
Апошні раз Лукашэнка і Пуцін сустракаліся ў Астане (Казахстан) у рамках саміту Еўразійскага эканамічнага саюза, які праходзіў 28–29 траўня.
Перад гэтым яны размаўлялі па тэлефоне 15 траўня, абмеркаваўшы, як заяўлялася, пытанні эканомікі і абароны.
9 траўня Лукашэнка наведваў Маскву для ўдзелу ў мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі. У рамках візіту таксама адбылася яго асабістая сустрэча з Пуціным.
12 красавіка таксама паведамлялася аб тэлефоннай размове Лукашэнкі і Пуціна. Адзначалася, што яны “абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва”, у тым ліку “ў гандлёва-эканамічнай сферы”.
Раней Лукашэнка і Пуцін размаўлялі па тэлефоне 21 сакавіка, 8 і 19 лютага.
Такім чынам, за няпоўныя чатыры месяцы палітыкі правялі шэсць тэлефонных размоў.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



