ДМК: У першыя дні функцыянавання расійскага СПЧТ сур’ёзных збояў на мяжы з РФ не назіраецца
4 чэрвеня, Позірк. У першыя дні функцыянавання расійскай сістэмы пацвярджэння чакання тавараў (СПЧТ) і новых алгарытмаў перасячэння беларуска-расійскай мяжы сур’ёзных збояў у руху тавараў праз яе не назіраецца. Пра гэта паведаміла 4 чэрвеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК) па выніках праведзенага інспектавання яго старшынёй Уладзіміраў Арлоўскім працы спецыяльных мабільных маніторынгавых груп на мяжы.
Паводле сцвярджэння ДМК, перыядычна назіраюцца “нязначныя чэргі да аднаго км на трасе М-1, маюцца таксама адзінкавыя выпадкі вяртання транспартных сродкаў, але гэта кардынальна не ўплывае на абстаноўку на дарогах”.
29 траўня стала вядома, што ўрад Расіі пастановай № 641 адтэрмінаваў патрабаванне да сваіх імпарцёраў уносіць заклад перад пастаўкай тавараў з Беларусі.
Згодна з гэтым дакументам, імпарцёры вызваленыя ад унясення забеспячальных плацяжоў пры ўвозе ў Расію пэўных тавараў з краін Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) з 1 па 30 чэрвеня 2026 года.
Пры гэтым, калі пастаўшчык — арганізацыя або індывідуальны прадпрымальнік з Беларусі, а тавар увозіцца непасрэдна праз беларуска-расійскую мяжу, уносіць забеспячальны плацёж не трэба з 1 чэрвеня па 31 кастрычніка 2026-га.
17 красавіка 2026 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў федэральны закон № 101-ФЗ, заяўленая мэта якога — прадухіліць ухіленне ад выплаты падаткаў (ПДВ і акцызаў) пры імпарце, а таксама забяспечыць законнасць абароту тавараў, што ўвозяцца з краін ЕАЭС.
Закон заклаў аснову СПЧТ. У адпаведнасці з гэтай сістэмай перад увозам тавару з ЕАЭС імпарцёр павінен падаць электронную заяўку на ажыццяўленне пастаўкі, унесці забеспячальны плацёж (заклад, які складае не менш за суму ўсіх падаткаў, якія прыйдзецца выплаціць за гэты тавар) і перадаць перавозчыку атрыманы штрых-код, які пацвярджае паспяховае здзяйсненне двух папярэдніх аперацый. Толькі ў такім выпадку тавар можа быць легальна ўвезены ў краіну.
Пасля імпарцёр, у якога замарожаная (па сутнасці канфіскаваная з абароту) частка сродкаў — не менш за суму патэнцыйных падаткаў за тавар, павінен будзе заплаціць непасрэдна самі падаткі за пастаўленую прадукцыю. Толькі пасля гэтага ён можа прэтэндаваць на вяртанне закладу.
Дзеянне закона распаўсюджваецца на тавары, якія будуць увозіцца з 1 чэрвеня 2026 года. Прынятая напярэдадні гэтай даты пастанова ўрада РФ адсоўвае тэрмін увядзення гэтых патрабаванняў, часова робячы імпарт з Беларусі больш выгадным, чым з іншых краін ЕАЭС.
Нягледзячы на гэта, Лукашэнка і Пуцін у тэлефоннай размове 2 чэрвеня, паводле інфармацыі прэс-службы беларускага палітыка, казалі пра “гандлёва-эканамічныя стасункі ў сувязі з увядзеннем расійскім бокам новай сістэмы СПЧТ“.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваДзікія жывёлы ўсё часцей прыходзяць у населеныя пункты ў пошуку ежы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 32 месяцы сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 5,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка


